Калі я ўжо сам змагаўся за захаваньне сваіх нырак і лекаваўся ў Інстытуце нефралогіі ў Кіеве, то наведаў В(арфаламея) у ягоным шпіталі летам 2023 года. Аддзяленьне рэанімацыі. В(арфаламей) ляжыць наспецыяльным рэанімацыйным ложку. Худы, аслаблены, з кругамі пад вачыма. Пальцы счарнелыя і трошкі пашкоджаныя ўзрывам. Ён ляжаў галышом пад коўдрай. З жывата тырчыць напаўпразрыстая трубка. Бачна […]
#Беларуская мова
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Успаміны пра В(арфаламея) і яго службу ў Краматорску восенню 2022 года
Мой першы ўспамін пра В(арфаламея) – Краматорск, восень 2022. Мы ідзем з ім з нашай Краматорскай базы на мясцовы рынак. Па дарозе размаўляем пра асабістае жыцьцё ў мірныя часы, удзел у пратэсьце 2020 года. Нарэшце тэма даходзіць да вайны: – В первые дни на войну поехали одни авантюристы, искатели приключений, безбашенные и любители пострелять., – […]
Руды кот Персік жыў на Данбасе і пераехаў з Часовага Яра ў Вільнянск у 2023 годзе
Узгадваючы В(арфаламея), памяць мая заўсёды вяртае ўспаміны пра Персіка. Персік – гэта руды кот, які нарадзіўся, імаверна, увесну 2022 на Данбасе. Ён жыў з намі ў склепе Часовага Яра да канца лютага 2023. Шкоды не рабіў, паводзіў сябе нядрэнна. Калі б у той час вы папрасілі Куся і Бачу пазнаёміць вас з Персікам, то мы […]
20 красавіка 2023 В(арфаламей) атрымаў цяжкае параненьне падчас баявой задачы
За дзень да ратацыі, раніцай 20 красавіка 2023, мы атрымалі трывожную навіну: Падчас выхаду на баявую задачу ў складзе пяцёркі атрымаў цяжкае параненьне В(арфаламей). Граната ўзарвалася ў яго на поясе і моцна пашкодзіла ўнутрыныя ворганы. У цяжкім стане ён патрабаваў хуткай эвакуацыі, якую ўскладняла ягонае знаходжаньне бліз варожых пазіцый. Мы былі ў поўнай гатоўнасьці далучыцца […]
Варта святла шукае вартаўнікоў у Вільні для падтрымкі Беларусі
Варта святла мае патрэбу ў вартаўніках. Калі вы ў Вільні і жадаеце далучыцца – пішыце мне ў асабістыя за дэталямі. Беларусь будзе вольнай.
У красавіку 2023 у Раскошным капалі бліндаж каля фронту ў Данбасе
Яшчэ 8 красавіка 2023 прыехаў да нас у Раскошнае Д(жон) з Ваяром. Па словах Д(жона) Курсант растроены, дэмаралізаваны: снарады – невядома калі будуць. Кажа, што будзем рыць акопы ў зоне баявых дзеяньняў, каб справа нейкая была пакуль няма снарадаў. “Дык можна бліндаж выкапаць. Патрэніравацца”, – прапанаваў я. Але ўзнікла пытаньне: дзе тут узяць бярвеньне для […]
Сяргей Пальчэўскі: былы актывіст «Маладога фронту» ваяваў ва Украіне і жыве ў Польшчы
Былы актывіст «Маладога фронту» Сяргей “Ваяр” Пальчэўскі стаўся знакамітым шырокаму колу грамадскасьці, пасля таго як прыкуў сябе кайданкамі да бампера «МАЗу» ў Курапатах падчас пратэсту супраць будаўніцтва забаўляльнага цэнтру ў 2017-м. Ён зрабіўся фігурантам крымінальнай справы, якую празвалі «справаю патрыётаў», а потым з’ехаў з краіны ў эміграцыю. Сяргей ваяваў ва Украіне і ўжо з тры […]
Аляксандр Клачко абмяркоўвае расейска-ўкраінскую вайну і літвінізм з Algis Ramanauskas
Расейска-украінская вайна і літвінізм – тэмы, якія я меў магчымасьць адкрыта абмеркаваць, будучы запрошаным на эфір да ALGIS RAMANAUSKAS. ALGIS RAMANAUSKAS адзін з падпісантаў петыцыі па забароне “Пагоні” у Літве. У шчырай размове быў рады пачуць аргументы ALGIS RAMANAUSKAS па гэтаму пытаньню. Агучыў сваю пазіцыю. Паспрабаваў данесьці значэньне “Пагоні” і гістарычнай спадчыны Вялікага княства літоўскага […]
10 гадоў таму загінуў першы беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын, які абараняў Украіну
“Роўна 10 года таму баронячы Украіну аддаў свае жыцце першы беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі яшчэ болей 50 беларускіх ваяроў і іх колькасць павялічваецца. Нажаль на сеняшні дзень можна канстатаваць што нягледзячы на ўсю сваю ахвярнасць і актыўны ўдзел у абароне Украіны беларускія добраахвотнікі застаюцца тут неабароненымі ў сваіх […]
Карпацкі Ёмп пад Івана-Франкоўскам сабраў сродкі для параненых украінскіх вайскоўцаў
“Карпацкі Ёмп” пад Івана-Франкоўскам. На старт пахода з дыстанцыяй 16 км мы спазніліся праз доўгую праверку на польска-украінскай мяжы, таму пайшлі асобна са спазненьнем. Адлегласьць далася мне даволі лёгка – у крыві адчуваўся запал. Да фізічнай нагрузкі, свежага паветра, мясцовых краявідаў і прымяненьня навыкаў банальнага арыентаваньня на мясцовасьці дадалася цікавая размова з маім пабрацімам з […]