#Беларуская мова

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Аўтар шукаў свойскае малако ў сяле Раскошным, але яно аказалася нясмачным

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Натхнёны аповедам Ваяра і ўласнымі ўспамінамі з дзяцінства, я вырашыў знайсьці свойскае малако ў сяле Раскошным. Прайшоўся па сялу. Запытаў у мясцовых у каго можна набыць яго. Мне ўказалі на крайні дом у канцы вуліцы. Я зайшоў у двор. На лай прыкутай на ланцуг сабакі гаспадыня дома адчыніла дзверы. За ёй стаяла другая жанчына, можа […]

Дзіцячыя ўспаміны пра бабулю і карову ў вёсцы Дамашэвічы ў 1990 годзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дзве мае бабулі з адной вёскі – Дамашэвічы. Бабуля па-бацьку жыла бліжэй да станцыі Дамашэвічы, па-маці – у супрацьлеглым канцы вёскі ля возера. Мая бабуля па-бацьку не трымала карову праз інсульт, перанесены ў 1986 годзе. Але праз плот была гаспадарка сястры майго дзеда (яго я ніколі не бачыў, бо памёр ён за 2 гады да […]

Успаміны Ваяра пра службу ў Таццянаўцы і аперацыю вызвалення Лазавога ў 2022 годзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

18 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці. На днях Ваяр распавёў нам выпадак, найбольш яму адклаўшыйся ў памяці за час знаходжаньня ягонага падраздзяленьня ў прыфрантавой весцы Таццянаўка. Адбывалася гэта гісторыя ў траўні 2022 ў Мікалаеўскай вобласьці. На той момант мы ўваходзілі ў склад першага ўзвода другой роты, якой камандаваў Дзядзька. Камандзірам нашага ўзвода […]

Падчас вучэньняў над вайскоўцамі з’явіўся дрон Мавік-3, пасля разарваўся снарад

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Падчас гэтых вучэньняў над намі з’явіўся дрон. Спачатку мы пачулі яго жужаньне, а потым знайшлі вачыма. Гэта быў Мавік-3. Хто запусьціў яго і адкуль мы не ведалі. І проста не звярталі на яго ўвагу. Праз нейкі час у лагчыне, што метрах у 150 ад нас разарваўся снарад. Гука выхаду мы не чулі. Ён прыляцеў аднекуль […]

Тэставанне дыстанцыйнага стрэлу з СПГ-9 у Данецкай вобласці на палігоне каля Раскошнага

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

14 красавіка 2023, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці. Хмурае данбаскае неба. Часам з яго крапае дождж. Не моцны, але ўсё яшчэ можа змяніцца. Лепш быць апранутым ў дажджавік. Аскепкавыя снарады да сапага нам яшчэ так і не прывезлі. Супрацьтанкавых – хоць дупай еш. Вырашылі пратэсьціць наша апошняе вынаходніцтва, якое мы змасьцярылі на нашай прыфрантавой […]

Аўтар папулярызуе беларускую мову праз фотасесію са 18-гадовай мадэллю ў вясковым садзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Бача, сабраў мне “ссабойку”. Я перайшоў вясковую вуліцу. Патрэбны мне дом быў праз пару двароў. На лай сабакі выйшла гаспадыня. Жанчыне было каля 50 гадоў. Яна запрасіла мяне ў дом і паведаміла, што “Кнопачка” з’ехала дзень таму. Я ўжо вырашыў, што прыйдзецца “прымушаць” Воскара альбо Ваяра пазіраваць вуснамі, але тут ў пакой зайшла 18-цігадовая дачка […]

21 красавіка 2023 года ў сяле Раскошнае Данецкай вобласці адзначылі слова дня «Вусны»

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

21 красавіка 2023 года, сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці. Сёньняшняе слова дня – “Вусны”. Мне тэрмінова трэба зрабіць фота да яго. Ваяр і Воскар – мае звычайныя “мадэлі”, якія не хаваюць свой твар, заўсёды побач і таму, звычайна іх я, перыядычна, “прымушаю” праілюстраваць тое ці іншае слова дня. Часам, калі можна зрабіць гэта без […]

Фан-група Куся пакуль не гатова да публічнага дыялогу па крыўдах

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Фан-група” Куся. Яна такая. Нажаль, ані публічна, ані ўдакладніць дэталі сваіх крыўд на мяне яны пакуль няздольны. Чакаю пакуль у іх вырастуць яйкі і адкрыты да публічнага дыялога на заяўленыя імі тэмы пра “маіх кінутых дзяцей”, пра “Куся-альфонса” і “Куся-ухілянта”

15 красавіка 2023 у сяле Аляксандра-Шульцына пад Канстанцінаўкай сустрэча з камандзірам ЗСУ каля фронту

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

15 красавіка 2023, сяло Аляксандра-Шульцына пад Канстанцінаўкай Данецкай вобласьці бліз лініі фронту. А 18 гадзіне прыехалі да ЗСУ-шнікаў на сустрэчу з іхнім камандзірам дамовіцца аб заўтрашнім сумесным выязьдзе для пошука пазіцыі. Дэталі той размовы і антураж памяшканьня з большага сьцёрліся з маёй памяці за два з лішнім года. Памятаю, што зайшлі мы ў хату. Вокны […]

Старонка Aliaksandr Klachko ў Facebook прызнана небяспечнай рашэннем суда Баранавіцкага раёна

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Паважаныя падпісчыкі майго акаўнта ў Фэйсбуку, да Вашай увагі і прыняцьця мер асабістай бясьпекі: Рашэньнем суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ад 31 ліпеня 2025 года інфармацыйная прадукцыя Старонка “Aliaksandr Klachko” у сацыяльнай сетцы “Facebook” з ідэнтыфікатарам https://www.facebook.com/profile.php?id=100002015706829 і ідэнтыфікатарам (ID), які змяшчае паслядоўнасць лічбаў 100002015706829, прызнана небяспечнай для антыканстытуцыйнай улады ўзурпатара лукашэнка.