Да 2014 года я лічыў Расею саюзніцай Беларусі (можаце закідаць мяне камянямі).Пры гэтым яскрава памя…

Да 2014 года я лічыў Расею саюзніцай Беларусі (можаце закідаць мяне камянямі).

Пры гэтым яскрава памятаю выпадак, што здарыўся са мной у 2007 годзе:
Абедзены час працоўнага дня. Я выехаў у цэнтр горада Баранавічы прагуляцца і на хаду чаго-небудзь перакусіць. Праходзячы па тратуару вуліцы Савецкай каля краязнаўчага музея па брукаванцы мяне дагнала калона цяжкіх вайсковых фургонаў. Задняя частка іх кузавоў была адкрыта. У адным з іх за высокім бартом я ўбачыў жаўнера ў камуфляжнай форме. Ён сядзеў на лаве крайнім побач з іншымі, трымаючы паміж ног аўтамат Калашнікава. На рукаве я ўбачыў шэўрон з расейскім трыкалорам (“Бе-сі-к” – так я запамінаў паслядоўнасьць колераў расейскага сцяга).

Нашы позіркі сустрэліся. І… па майму целу з галавы да пятак брабеглі дрыжыкі адрэналіну. Такое бывае са мной перад бойкай, калі яе не пазбегнуць і трэба біцца. “Але чаму?” – падумаў тады я. “Перада мной жаўнер саюзнага войска. Чаму мой арганізм так зрэагаваў?” І тут жа я знайшоў адказ на сваё ж пытаньне: “Гэта сёньня гэты расейскі жаўнер – мой саюзнік. Заўтра абставіны могуць памяняцца. У любым выпадку – гэта жаўнер замежнага для мяне войска. Яго бот ступае па маёй зямлі. І мой арганізм рэагуе на яго як на патэнцыйную пагрозу. Калі не зараз, то ў будучыні”.

Тое моцнае пачуцьцё мая памяць захавала і пранесла яго ўжо праз 18 год.