Важна, каб беларускія добраахвотнікі атрымалі статус.1 кастрычніка адзначалі Дзень абаронцаў Украіны…

Важна, каб беларускія добраахвотнікі атрымалі статус.

1 кастрычніка адзначалі Дзень абаронцаў Украіны — сярод іх і беларускія добраахвотнікі. Але многія з іх, вярнуўшыся з вайны, сутыкаюцца з цяжкасьцямі: толькі ў Літве загінулі 4 чалавекі, нядаўна ў Гданьску адзін з былых байцоў скончыў жыцьцё самагубствам.

Пра неабходнасьць падтрымкі і прызнаньня статусу беларускіх (і не толькі) добраахвотнікаў распавядае Аляксандр Клачко — былы добраахвотнік, кіраўнік камісіі Каардынацыйнай рады па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы і заснавальнік арганізацыі “KUS” у Вільні.

Поўнае інтэрв’ю можна прачытаць і праслухаць тут:
https://racyja.com/by/hramadstva/dlja-mjane-vazna-kab-belaruskija-dobraachvotniki-atrymali-status/

“Важна, каб беларускія добраахвотнікі атрымалі статус”

Кажа Госць Рацыі – ветэран вайны ва Украіне, сябра КР і заснавальнік Дабрачыннай арганізацыі “Кусь” Аляксандр Клачко.