Вывучэньне гісторыі маіх продкаў таксама паўплывала на адыход ад маскоўскай арбіты мысленьня.Аднойчы…
08.10.2025Клачко Аляксандр Кусь

Вывучэньне гісторыі маіх продкаў таксама паўплывала на адыход ад маскоўскай арбіты мысленьня.
Аднойчы, напачатку 2010-х гадоў, я шукаў у інтэрнэце ўзгадкі пра вёскі сваіх продкаў: Дамашэвічы (пад Баранавічамі) і Цецеравец (пад Моўчадзю). Уводзіў на розных мовах прозвішчы сваіх дзядоў-прадзедаў.
Нечакана мне выдала інфармацыю пра начальніка пастарунка ў Новай Мышы з прозвішчам “Матач”. Гэта быў нейкі сваяк майго прадзеда. Ён адступіў разам з немцамі. Недзе на тэрыторыі Польшчы кінуў зброю і, разам з жонкай, асеў у адным з расейскіх гарадоў пад прозвішчам “Громаў”. Напачатку 1950-х на яго след выйшлі супрацоўнікі МГБ (КДБ). Жонка Матача (Громава) пісала лісты сваім сваякам у Цецеравец і праз яе выкрылі месцазнаходжаньне мужа.
Быў суд. (Матэрыялы мне недасяжны, бо схаваны рэжымам лукашэнкі ў засценках КДБ) Матачу вынеслі прысуд і расстралялі.
У нашай сям’і ніколі не ўзгадвалася гэтая гісторыя. Дзед мне распавядаў пра вайну (ён нарадзіўся ў 1933 і таму запомніў яе). Расказваў розныя цікавыя выпадкі з яе часоў у вёсцы Цецеравец. Пра тое, што адзін сваяк пайшоў у партызаны, а іншы (“каб выратаваць параненага сваяка, што быў у партызанах”) пайшоў у “казакі” альбо “самаахову” (дзед казаў, што слова “паліцаі” не было ва ўжываньні мясцовых жыхароў). Ноччу ў вёску заходзілі партызаны, днём – гаспадарылі немцы.
Я падыйшоў тады да дзеда і да свайго дзядзькі з пытаньнем: “Як так, што сярод нашых сваякой быў здраднік, а вы пра гэта нічога не казалі!?” На маё здзіўленьне яны, якія заўседы лагодны ставіліся да расеі ў розных яе гістарычных формах, адрэагавалі спакойна і, нават, апраўдвалі Матача-“паліцая”. А дзед, нават, расказаў, тое, што ніяк не ўкладалася спачатку ў маёй галаве:
“Многія жыхары вёскі Цецеравец, якія давалі паказаньні ў судзе, абаранялі Матача. Калі б не ён, то вёску даўно б спалілі немцы разам з жыхарамі за супрацу з партызанамі”.
Я ўспомніў асабістыя лёсы тагачасных жыхароў Заходняй Беларусі на прыкладзе лёса аднаго са сваіх прадзедаў Матача Іосіфа (1909-1960):
Ты, беларус, нарадзіўся ў 1909 годзе на тэрыторыі, акупаванай з 1795 года Расейскай імперыяй.
Праз 6 гадоў, ў 1915, на тваю зямлю першы раз прыйшлі нямецкія акупанты.
Калі табе было 9 гадоў на кароткі час тэрыторыя намінальна была вызвалена ад акупантаў – утварылася і пару месяцаў праіснавала Беларуская народная рэспубліка.
Але хутка зноў вярнуліся маскоўскія акупанты пад выглядам савецкай улады.
Калі табе было 12 гадоў маскоўскія акупанты прайгралі савецка-польскую вайну і тваю зямлю без тваёй згоды аддалі польскім акупантам.
Дзесьці у 18 гадоў цябе прызвалі на тэрміновую службу ў войска Польскае.
Праз дзесяцігоддзе адноснай матэрыяльнай стабільнасьці і дабрабыту (з забаронай усяго беларускага) і праз 30 гадоў ад твайго нараджэньня на тваю зямлю 17 верасня 1939 года трэці раз вяртаюцца маскоўскія акупанты. Раскулачваюць твайго бацьку і тваю сям’ю.
Двума гадамі пазней, у 1941 годзе, месца маскоўскага акупанта займае нямецкі акупант (другі раз за тваё жыцьцё). І ён не кажа табе пра Асвенцым, пра планы на частковае вынішчэньне беларускага народа і ўсё іншае што мы ведаем зараз.
З гэтага моманта я пачаў разумець чаму мой прадзед вучыў свайго сына: “Не будзь спераду, не будзь ззаду, а будзь пасярэдзіне”. Толькі так тады многія беларусы выжывалі ў тыя часы.
Чарговы раз тады я пераасэнсаваў тую маскоўскую прапаганду, якой нас вучылі у школе: На чыім баку будзеш ты ў 1941? Маскоўска-лукашэнкаўская прапаганда вучыла нас абіраць альбо за расейцаў (“патрыёты”) альбо за немцаў (“здраднікі”). Вы калі-небудзь задумваліся, што нам ніколі не казалі, што ёсьць трэці варыянт: за беларусаў!
Розніца паміж патрыетамі (не вельмі люблю гэтае слова) і здаднікамі сярод беларусаў тых часоў не столькі ў абраным імі баку, колькі ў матывах з якімі яны абіралі той ці іншы бок.
Жыхар Заходняй Беларусі, які супрацоўнічаў з немцамі – не заўсёды здраднік Беларусі. Але так: ён здраднік для савецкага рэжыма.