Акупацыя Крыма ў 2014 годзе і пачатак вайны, у якой аўтар стаў удзельнікам з 2022 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Потым быў 2014 год. Акупацыя Крыма. Фактычна пачатак вайны актыўным ўдзельнікам якой я стану з 2022 года. Як сёньня памятаю дзве свае эмоцыі:

1. “Расейцы малайцы – без адзінага стрэла акупавалі цэлую паўвыспу!” – эмоцыя, якую могуць выклікаць дзеяньні любога войска (саюзнага, нейтральнага, варожага).
2. “Але што замінае расейцам заўтра такім жа чынам без адзінага стрэла акупаваць маю краіну – Беларусь?”

Менавіта з гэтага моманта я пачынаю адлік сваёй паступовай змены стаўленьня да Расеі.