29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны Сёння ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны. Асаблівым болем гэтая дата адгукаецца ў сэрцах беларусаў, бо сярод герояў, якія паўсталі супраць расейскай навалы, былі і нашыя суайчыннікі. Беларусы ішлі ў бой пад украінскімі і беларускімі сцягамі, бо разумелі: абараняючы Украіну, яны адначасова змагаліся […]
Month: жнівень, 2025
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Пераклад мемуараў Ігната Ходзькі “Баруны” выйшаў да 200-годдзя першага выдання
Першае выданне мемуараў “Баруны” пісьменніка Ігната Ходзькі выйшла ў 1825 г., гэта значыць дакладна 200 гадоў таму. Сёлета выдадзены пераклад мемуараў, які с польскай на беларускую мову для нас зрабіў вядомы пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш. Акрамя перакладу ў кнізе змешчаны навуковыя артыкулы Святланы Марозавай “Барунская базыльянская школа i яе выхаванцы” і Сяргея Марозава “Духоўна-культурная […]
Cultural Collective Goetheschule адкрывае рэзідэнцыі ў горадзе шкла Лаўша ў 2026 годзе
Рэзідэнцыя ў горадзе шкла Лаўша | #Германія → Cultural Collective Goetheschule адкрывае прыём заявак на рэзідэнцыі ў 2026. Гэта ўнікальная магчымасць папрацаваць у Лаўшы — вядомым горадзе са шматвекавой традыцыяй шклавырабу. Калі: – сярэдзіна сакавіка – сярэдзіна красавіка– сярэдзіна траўня – сярэдзіна чэрвеня– сярэдзіна ліпеня – сярэдзіна жніўня– сярэдзіна верасня – сярэдзіна кастрычніка– сярэдзіна лістапада […]
Парэсія і Ян Хрысціцель як прыклад мужнасці і голас сумлення для беларусаў
Парэсія — голас сумлення. Чаму Ян Хрысціцель застаецца прыкладам для беларусаў сёння?Мішэль Фуко уводзіць паняцце грамадзянскай дзейнасці — парэсія, і акрэслівае яе прыкметы: шчырасць, ісціна, рызыка, крытыка і доўг.Што ж робіць чалавек, які гаворыць праўду?Парэсіаст адкрыта вымаўляе тое, «што ёсць праўдай, бо ведае, што гэта сапраўды праўда», і робіць гэта «самымі простымі словамі і даступнымі […]
Ірад Антыпа вінаваты ў смерці Яна Хрысціцеля за ўхваленне яго пакарання
*** Ірад быў вінаваты ў смерці Яна Хрысціцеля, бо ўхваліў ягоную кару. Чалавек, які ўчыніў зло, адчувае, што ўвесь свет робіцца яму ворагам. У глыбіні падсвядомасці, у думках сваіх ён не з’яўляецца поўным гаспадаром, і таму, калі пачынае разважаць, ягоныя думкі вяртаюцца да здзейсненага граху. Ад сябе не ўцячэш: калі ўнутранае “я” пачынае абвінавачваць, жыццё […]
Кароль Ірад загадвае адсекчы галаву Яна Хрысціцеля па просьбе дачкі Ірадыяды
«Пачуў таксама кароль Ірад пра Ісуса, бо імя Ягонае стала вядомым, і сказаў: «Гэта Ян Хрысціцель устаў з памерлых, і таму цуды здзяйсняюцца ім». Іншыя казалі: «Гэта Ілля». А яшчэ іншыя казалі: «Гэта прарок або як адзін з прарокаў». Калі Ірад пачуў гэта, ён сказаў: «Гэта Ян, якому я адсек галаву, ажыў!» Бо сам Ірад […]
29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны ў Вільні
29 жніўня. Дзень памяці абаронцаў Украіны Сёння і штодня на Варце святла ў Вільні схіляем галаву ў шчырым маўчанні і з пашаны перад мужнасцю, гонарам і годнасцю. Дзякуем за абарону ўсім, хто аддаў жыцці за нашу і вашу свабоду. За свабоду Украіны За свабоду Беларусі Гэтыя страты не могуць — не мусяць! — быць марнымі! […]
Сёння дзень памяці пакутніцкай смерці Яна Хрысціцеля і малітва за палітвязняў
Сёння дзень пакутніцкай смерці ад рук Ірада – Божага прарока і Прадвесніка Яна Хрысціцеля.Гэта, бадай, найбольш вядомы ў гісторыі вязень сумлення і палітычны вязень. Сведка Божай праўды, які гіне ад рук Ірада. Гэты дзень, найбольш пасуе для таго, каб памаліцца за ўсіх, хто загінуў ад рук рознага кшталту ірадаў і за тых, хто падобна да […]
Аляксандр Клачко абмяркоўвае расейска-ўкраінскую вайну і літвінізм з Algis Ramanauskas
Расейска-украінская вайна і літвінізм – тэмы, якія я меў магчымасьць адкрыта абмеркаваць, будучы запрошаным на эфір да ALGIS RAMANAUSKAS. ALGIS RAMANAUSKAS адзін з падпісантаў петыцыі па забароне “Пагоні” у Літве. У шчырай размове быў рады пачуць аргументы ALGIS RAMANAUSKAS па гэтаму пытаньню. Агучыў сваю пазіцыю. Паспрабаваў данесьці значэньне “Пагоні” і гістарычнай спадчыны Вялікага княства літоўскага […]
28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін, вядомы паэт і дыпламат Беларусі
28 жніўня 1936 года нарадзіўся Генадзь Бураўкін «Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі…» — пад словы «Калыханкі» Бураўкіна, якую штовечар круцілі на БТ у 1990-я, засынала цэлае пакаленне беларусаў, гадаючы, хто ж такія «сплюшкі». Аўтара ж ведалі на той час не толькі як паэта, але і намесніка міністра культуры ды пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН. Генадзь […]