Сёння дзень пакутніцкай смерці ад рук Ірада – Божага прарока і Прадвесніка Яна Хрысціцеля. Гэта, бадай, найбольш вядомы ў гісторыі вязень сумлення і палітычны вязень. Сведка Божай праўды, які гіне ад рук Ірада.
Гэты дзень, найбольш пасуе для таго, каб памаліцца за ўсіх, хто загінуў ад рук рознага кшталту ірадаў і за тых, хто падобна да Яна Хрысціцеля, праводзіць доўгія дні ў нясправядлівым зняволенні.
Сёння а 18.00 у нашай царкве па адрасу Bokšto g.4 адбудзецца Святая Літургія на памяць гэтай трагічнай падзеі, а таксама будзем маліцца да святога Яна Прадвесніка і разам з ім за ўсіх, хто церпіць несправядлівае зняволенне і здзекі за сведчанне праўды. Памянём і тых, хто загінуў у турмах.
Нагадваем, што сённяшні дзень – дзень строгага посту і малітвы. Заклікаю гэта дзень малітоўнай засяроджанасці прысвяціць малітве за нашых палітвязняў!