Расейска-украінская вайна і літвінізм – тэмы, якія я меў магчымасьць адкрыта абмеркаваць, будучы зап…

Расейска-украінская вайна і літвінізм – тэмы, якія я меў магчымасьць адкрыта абмеркаваць, будучы запрошаным на эфір да ALGIS RAMANAUSKAS.

ALGIS RAMANAUSKAS адзін з падпісантаў петыцыі па забароне “Пагоні” у Літве.

У шчырай размове быў рады пачуць  аргументы ALGIS RAMANAUSKAS па гэтаму пытаньню. Агучыў сваю пазіцыю. Паспрабаваў данесьці значэньне “Пагоні” і гістарычнай спадчыны Вялікага княства літоўскага ў станаўленьні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці:

“Не быў бы я беларусам пад “Пагоняй” – я б не ваяваў на баку Украіны. Я б ваяваў на баку расеі”.

На маю думку, такія адкрытыя дыялогі, змяншаюць пропасьць паміж літоўцамі і беларусамі і дапамагаюць нам лепш разумець адзін аднаго.

“Мае патэнцыйныя саюзнікі – гэта тыя літоўцы, якія паважаюць і шануюць сваё. Гэта мае саюзнікі ў складанай сітуацыі. Для мяне “сваім” у такой сітуацыі будзе той літовец, які размаўляе сёньня па-літоўску; паважае свой герб “Віціс” і сваю гісторыю. Хаця так: сёньня мы сутыкаемся ілбамі.”

Цалкам размову глядзіце на YouTube: https://youtu.be/CdI1Pjkf1SA?si=1cJL_nWAFJ2JBOwa

MARGANTSOVKA МАРГАНЦОЎКА #14 ALIAKSANDR KLACHKO 20250811