Парэсія — голас сумлення. Чаму Ян Хрысціцель застаецца прыкладам для беларусаў сёння?Мішэль Фуко уво…
29.08.2025Грэка-католікі Беларусі
Парэсія — голас сумлення. Чаму Ян Хрысціцель застаецца прыкладам для беларусаў сёння?
Мішэль Фуко уводзіць паняцце грамадзянскай дзейнасці — парэсія, і акрэслівае яе прыкметы: шчырасць, ісціна, рызыка, крытыка і доўг.
Што ж робіць чалавек, які гаворыць праўду?
Парэсіаст адкрыта вымаўляе тое, «што ёсць праўдай, бо ведае, што гэта сапраўды праўда», і робіць гэта «самымі простымі словамі і даступнымі яму выразамі». Ён рызыкуе, калі кажа праўду пра сябе і свайго суразмоўцу, не шкадуючы крытыкі ні сабе, ні іншаму. Але маўчаць ён не можа — бо ісціна для яго не выбар, а доўг. Гэта не абстрактныя разважанні пра прыроду рэчаў, а жывая праўдзівая гаворка пра этас — лад жыцця, чалавечую годнасць і ўнутраную вернасць.
Такім і ёсць сапраўдны сэнс парэсіі: мужнасць гаварыць праўду. Гаварыць так, як патрабуе ісціна.
Функцыянальна парэсія — гэта небяспечная, але жыццёва неабходная практыка крытыкі, якая робіць словы і ўчынкі сугучнымі, — гэта справаздача перад сабой і перад іншым.
Вось такім парэсіастам быў Ян Хрысціцель. Ён заўсёды заставаўся смелым і адважным. Сын пустыні і адкрытых прастораў, ён бачыў сваю місію ў тым, каб выпрастаць шлях Госпаду, і рабіў гэта як служэнне і вернасць ісціне. Не закону, не чалавечым дамовам, а менавіта Ісціне. І яго трагічны канец толькі пацвярджае гэтую праўду.
А што мы, беларусы? Пачынаючы з абуджэння ХХ стагоддзя, мы ўсё часцей забываемся на такую каштоўнасць, як этас. На экранах і ў грамадстве мы бачым усё больш неэтычных паводзінаў.
Дзень памяці Яна Хрысціцеля — гэта, перадусім, дзень этасу. Бо недастаткова проста стварыць этычны кодэкс — важна, каб супольнасць мела асобу, якая будзе яго жывым голасам, яго сумленнем. І яшчэ важней, каб людзі не імкнуліся абхітрыць гэты голас, а прымалі яго як маяк ісціны, што асвятляе дарогу.
Так, ёсць спакуса ўспрымаць гэты дзень толькі як сімвал ахвяры таталітарнага пераследу, як дзень памяці пра забітага за сумленне. Але гэты шлях небяспечны: ён вядзе да крыўды і рэсентыменту, а не да ісціны. Ян жа быў прадвеснікам, які выпраставаў шлях Богу і заўжды бачыў перад сабой Яго. Ён называў зло сваім імем — дзеля ісціны.
Віктар Гюго пісаў: «Я заўжды непакоіў некаторых з іх, бо праз мяне да іх даходзіў подых звонку. Маё прысутнасць выклікала ў іх адчуванне, нібы дзверы засталіся адчыненымі, і яны апынуліся на скразняку».
Дык вось, беларусы, у свеце і дома, — кожнаму з нас трэба задаць сабе пытанне:
Хто мой парэсіаст? Каго я прызнаю голасам праўды ў сваім жыцці?
Але яшчэ важней — іншае пытанне:
А ці здольны я сам быць парэсіастам? Ці адпавядае мой лад жыцця этасу? Ці маю я мужнасць жыць у праўдзе?
Бо толькі праз гэта мы зможам выпрастаць дарогу для Ісціны.