29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў УкраіныСёння ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і н…

29.08.2025Klub "Lićviny"

29 жніўня — Дзень памяці абаронцаў Украіны

Сёння ўшаноўваем усіх, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Украіны. Асаблівым болем гэтая дата адгукаецца ў сэрцах беларусаў, бо сярод герояў, якія паўсталі супраць расейскай навалы, былі і нашыя суайчыннікі.

Беларусы ішлі ў бой пад украінскімі і беларускімі сцягамі, бо разумелі: абараняючы Украіну, яны адначасова змагаліся і за будучыню вольнай Беларусі. Яны паказалі, што беларускі гонар і годнасць жывыя нават у выгнанні.

Мы памятаем тых, хто не вярнуўся. І мы падтрымліваем тых, хто працягвае барацьбу.
Іх ахвяра — гэта запавет нам: змагацца за праўду, за свабоду, за незалежнасць ад агрэсара.

Слава героям!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!