Люты. Бахмут.Дарога на працу ў Бахмут(аповед 11)частка 1 Зялёная – апошняя вуліца, па якой мы выязжалі з Часовага Яра ў Бахмут. Зараз, гледзячы на мапу баёў Deepstate, бачна, што на ёй спынілася лінія фронта. Ад Часова Ярскай вуліцы Зялёнай да ўскрайку Бахмута (пасёлак Хромава) было да 6 км адлегласьці альбо менш за 10 хвілін на […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Звычайны працоўны ранак у Бахмуце: падрыхтоўка да баявога выезду 4 лютага 2023 года
Люты. Бахмут.Звычайны працоўны ранак(аповед 10 частка 2) Я вылез са свайго спальніка. Сеў на драўляным насціле. Дзіўна, але спіна ў гэтую кадэнцыю амаль не балела. (Што не скажу пра Бачу). Месяц назад мы з Бачой пілі нейкія ягоныя лекі-абезболы, якія трошкі спасалі нас ад болю ў паясніцы з-за жорсткага спальнага месца. Я мог спаць на […]
Батальён “Волат” палка Каліноўскага збірае сродкі на РЭБ
Батальён “Волат” палка Каліноўскага збірае на РЭБ. Спасылка на рэквізіты ў канцы стацці пра Паўла “Дзядзьку” Шурмея: https://www.google.com/amp/s/amp.censor.net/ua/resonance/3491004/pavel_dzyadzka_shurmeyi
Звычайны працоўны ранак у Бахмуце 4 лютага 2023 года ў Часовым Яры
Люты. Бахмут.Звычайны працоўны ранак(аповед 10 частка 1) Я прачнуўся а 5-й ранку 4-га лютага 2023-га ў нашым цемным і даволі адсырэўшым на той месяц склепе Часовага Яру. Цемра была ўмоўная, бо агеньчык абагравальніка, што працаваў ад газавага балона, усё-ж-такі праражаў яе. Потым уключылі святло. Электрычнасьць вырабляў бензагенератар, усталяваны на першым паверсе нашага будынка (каб не […]
Дзякуй усім, хто падтрымаў блок “Воля” на выбарах у Каардынацыйную раду
Хачу падзякаваць усім Беларусам, хто падтрымаў блок “Воля” на выбарах у Каардынацыйную раду. Нягледзячы на асабістую небяспеку для Вас асабіста. Дзякуй Вам вялікі Таксама хачу падзякаваць Беларусам, якія прагаласавалі за іншыя спісы з адной толькі мэтай: не дзеля ўласнай карысьці, не дзеля ўласных амбіцый, а для таго, каб наблізіць нашу галоўную мэту – вярнуцца ў […]
Заклікаем прагаласаваць за блок №2 «Воля» да 23:59 па Менскім часе праз вэб-вэрсію
Заклікаем прагаласаваць за блок #2 «Воля» сёньня да 23:59 па Менскім часе! Самы просты і бясьпечны спосаб прагаласаваць — праз вэб-вэрсію. Прамая спасылка: storage.googleapis.com/nbvoting/index.html Расказвайце пра выбары сваім сябрам і ў сацсетках, калі гэта для вас бясьпечна. Дэталёвая інструкцыя па галасаваньні: https://bit.ly/rada2024 Беларусаў у Беларусі заклікаем падыйсьці максымальна сур’ёзна да правілаў бясьпекі пры галасаваньні. Не […]
Час вяртаць Беларусь! Галасуйце за нумар 2 Воля
Час вяртаць Беларусь!Галасуйце за #2 Воля.https://storage.googleapis.com/council-elections-2024/index.html
Аляксандр Клачко: дазвол Лукашэнкі на выкарыстанне зямлі для нападу Расеі — абраза для беларусаў
Для мяне як беларуса тое, што лукашэнка даў дазвол на выкарыстанне беларускай зямлі для нападу расеі на Украіну, была абраза. Гэта быў другі плявок у твар ад рэжыма лукашэнкі. Я ўдзячны лёсу, што я быў знаёмы з такімі людзьмі як Павел Волат, як Брэст, як Мыш, іншымі хлопцамі, якія загінулі. Я лічу, што мова – […]
Лісты беларусаў з ‘Карчмы 1863’ дайшлі да ‘Палескіх дэльфінаў’ ва Украіну
Добрая навіна: Лісты беларусаў, напісаныя ў “Карчме 1863” 28 красавіка 2024-га, дайшлі да “Палескіх дэльфінаў” ва Украіну. Воскар:“Кусь я прачытаў пісьма адрэсаваныя мне, и у мяне пытаньнечка – як зваротная сувязь выглядае, то-бок каму перадаваць у якім выглядзе і куды. Ну і за кнігі таксама дзякуй, будзе што пачытаць на дасуге”. Наконт зваротных пісем у […]
Аляксандр Клачко піша кнігу пра вайну ва Украіне пад пазыўным Кусь
https://youtu.be/BS1jKoR-PTE?si=GPvawmgDsmW6FBkr Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў / Беларускі свет Былы каліновец піша кнігу пра вайну. Аляксандр Клачко на пазыўны Кусь назваў сваю кнігу, прысвечаную вайне ва Украіне, “Быць беларусам”. Пасля ўдзелу ў акцыях пратэсту 2020 года Аляксандр з’ехаў у Літву, а з пачаткам вайны – ва Украіну. Прайшоў цяжкія баі…