гісторыя 1: “А что мы можем сделать?”
частка 2\3: Дзяжурства
Сёння мы з Любай, як звычайна (нават калі пасварымся), ўдваіх запальваем свечы.
Гучыць проста. Але патрабуе ахвяраваць пэўны час і сілы, безумоўна, ніяк непараўнальныя з часам і сіламі, якія ахвяравалі тыя, каго мы абавязаны памятаць, “каб людзьмі звацца”:
– набыць свечы 3-хгадзінкі (звычайна я набываю ўпакоўку 100 штук за 4,5 еўра ў краме “Pepko”);
– увечары, калі пачынае альбо ўжо сцямнела, даехаць з дому да амбасады (займае ад 40 да 60 хвілін грамадскім транспартам альбо пешшу);
– зняць крышкі з лампадак і дастаць з іх старыя абалонкі выгарэўшых свечак;
– запаліць новыя свечы (я бяру з сабой уласную запальнічку для розжыгу) і ўставіць іх у лампадку, закрыць крышку.
Тут жа, скрайку, стаіць пластмасавая скрыня з запальнічкамі і свечамі для тых, хто не мае ўласных, альбо не можа іх набыць. Я ёю не карыстаюся – прыношу запальнічку і свае свечы. Бяру з сабой заўседы 50 штук (некалькі штук застаецца).
Сення смецця і засохлых кветак няма, таму іх прыбіраць не трэба.
Люба, звычайна, калі мы ўдваіх, падрыхтоўвае лампадкі, здымаючы з іх крышкі і вымаючы абалонкі старых свечак.
Я запальваю свечкі і кідаю іх, пылаючымі, у лампадку.
Прыладзіўся кідаць іх так, што ў 90% выпадкаў яны становяцца на дно лампадкі роўна і не гаснуць падчас такой працэдуры – да вайны я запальваў лампадкі кожны тыдзень, таму досвед у гэтай справе вялікі.
Зімой рукі проста вымярзаюць.
Падчас моцнага ветру можна запальваць і больш гадзіны і пры гэтым, амаль адразу, палова лампадак гасне, задуваемая ветрам.
Удваіх мы нясем дзяжурства каля 30 хвілін. Калі я адзін, то хвілін 40, мо больш.
Але сёння быў адзін з тых цікавых вечароў, калі мінакі праяўлялі цікавасьць да працэса і да самой Варты святла і працэс распальвання свечак расцягнуўся гадзіны на дзве з паловай.
Цікавасьць мінакоў бывае двух відаў: пазітыўная і негатыўная.
Якая яна была сёння – вызначце самі, прачытаўшы 3-ю частку гэтай і гісторыю і наступную (другую) гісторыю.