Прайшоў дзень пасля публікацыі інфармацыі аб Варце святла ў Вільні.
(Інфармацыі, якая ішла проста фонам да пачатку гісторый пра рускі свет у Літве, да якога я адношу прыхільнікаў лукашэнка, пуціна і катэгорыі “не ўсё так адназначна”).
Апісаць Варту святла ў мяне, нечаканна для самога сябе, атрымалася настолькі глыбока, што многія ўспрынялі яе галоўным сюжэтам аповеда.
(Яна важна, але не з’яўляецца галоўным сюжэтам).
Практычныя вынікі:
За адзін дзень мне ў асабістыя напісалі 3 чалавекі. Якія запісаліся вартаўнікамі на 5 дзён у кастрычніку. Дзякуй вам вялікі
На Варце святла вольнымі застаюцца даты: 11,14,16,17,18,19,21,22,23,24,25,26,27.