Рускі свет у Літве
гісторыя 1: “А что мы можем сделать?”
частка 1\3: Варта святла
28 верасня 2024, Вільня, грамадскі тратуар каля беларускай амбасады на Міндаўга, 13. Тут размешчаны неафіцыйны мемарыял “Варта святла” на якім сабраны партрэты беларусаў, загінуўшых у барацьбе за вольную Беларусь (супраць рэжыма лукашэнкі і імперскай расеі), пачынаючы з канца 1990-х гадоў.
Раз у месяц я запальваю свечы ў лампадках. Па адной лампадцы каля кожнай рамкі. У рамцы два партрэты. Лампадак амаль 50. Белыя і чырвоныя – яны нацыянальных колераў Беларусі.
Тут і беларусы з якімі я быў знаёмы асабіста – загінуўшыя ва Украіне беларускія добраахвотнікі Волат, Брэст, Папік, Атам, Сябро, Мыш… . Партрэты без твара і без пазыўнога – напамін пра загінуўшых добраахвотнікаў, імёны якіх не раскрываюцца.
Даніна памяці неабыякавым. Аддаўшым жыццё ў барацьбе за волю.
30 чалавек па аднаму дзяжурству на месяц хапіла б каб свечы на “Варце святла” гарэлі штовечар. Нажаль, сярод беларусаў Вільні не знаходзіцца такой колькасьці людзей, лічачых гэту справу годнай і патрэбнай, таму свечы гараць. Але, НЕ РЭДКАСЬЦЬ І ВЕЧАРЫ, КАЛІ ПАМЯЦЬ ПА ЗАБІТЫХ ПАГЛЫНАЕЦЦА ЦЕМРАЙ ВІЛЕНСКІХ ВЕЧАРОЎ.
Нават негледзячы на такіх людзей, як Ніна Шыдлоўская, Сяргей N. і іншых, якія нясуць “варту” па некалькі вечароў на месяц.
(скрын за 26 верасня 2024: група “Варта святла – Вільня” з абмеркаваннем актыўнасьці беларусаў па ўшанаванню памяці сваіх загінулых)
Маеце жаданне далучыцца да Варты святла ў Вільні – пішыце мне ў асабістыя.