Бахмут. Люты.
Працоўныя будні
аповед 25
Паспяховая праца.
Апошні раз мы працавалі ў Бахмуце 19 лютага 2023.
На баявым выяздзе ў мінулы раз і сёння мы добра пакалашмацілі рускіх з нашага сапага.
Сёння мы працавалі па некалькім цэлям. Апошняй з іх была група з каля 10 расейскіх жаўнераў, якія прасоўваліся ў шэрай зоне.
Нам далі каардынаты. Я вылічыў налаштункі прыцэла, адняў 150 метраў. Перадаў Ваяру вынікі. Ваяр навёўся сапагом і адпрацаваў па цэлі.
Расейцы схаваліся ў жылы дом. Я атрымаў па рацыі каардынаты жылога дома. Ваяр стрэльнуў. Прыйшла папраўка: узяць 5 метраў правее і 20 метраў бліжэй.
Я скарэгаваў Ваяру толькі дыстанцыю – ён адняў 20 метраў. Бакавую папраўку я праігнараваў (5 метраў маглі быць проста хібнасьцю бакавога ўзроўня падчас наводкі Ваяра, альбо раптоўным парывам ветра).
– Пострэл! – зрабіў сваю справу Ваяр.
Амаль трапілі. Снарад разарваўся ў 5 метрах лявее дома.
У гэты раз я скарэгаваў налаштоўкі прыцэла на 5 метраў управа.
– Пострэл! – снарад, выпушчаны Ваяром, трапіў у дом з расейцамі.
– Малайцы, трапілі! – пачуўся задаволены голас невядомага нам украінскага карэгоўшчыка (ён карыстаўся абагуленым пазыўным).
Мы паўтарылі стрэл. Снарад зноў трапіў у будынак з рускімі.
Яны выбеглі з будынка і пабеглі па вуліцы, ратуючыся ад нашых стрэлаў.
Нам перадалі іх каардынаты – на 50 метраў на юг. Мы зноў адпрацавалі.
Але, у гэты раз, недакладна.
Мішэнь рухалася. Карэгоўшчыку трэба было прадугадаць каардынату кропкі ў якой яны будуць праз 1-2 хвіліны, пакуль Бача перазарадзіць сапог, я разлічу карэгоўку прыцэла, Ваяр навядзецца сапагом і стрэліць, снарад даляціць да цэлі.
Ці забілі мы каго альбо паранілі? Не ведаю. Нам не паведамлялі.
На маю думку, даволі цяжка аб’ектыўна і гарантавана даць дакладную лічбу страт ворага, калі ты не заняў тэрыторыю на якой ён знаходзіўся падчас боя.
Увечары, з пачуццём добра выкананай справы, мы вярнуліся на базу ў Часовы Яр.
(На фота: Кусь, Бача і Ваяр (робіць стрэл з сапага). Бахмут, пазіцыя “Жыгуль”, 6 лютага 2023)