Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 26Ваяр, які свяціўся.Вечар. 19 лютага 2023.Пасля паспяховай працы…

Бахмут. Люты.
Працоўныя будні

аповед 26

Ваяр, які свяціўся.


Вечар. 19 лютага 2023.

Пасля паспяховай працы ў Бахмуце, мы вярнуліся ў Часовы Яр на базу.

Як звычайна, загналі машыну ў гараж. Выгрузілі сапог і адну, застаўшуюся, скрыню са снарадамі. Разнеслі іх па сваіх месцах: скрыню ў аружэйку, сапог у склеп Лахвіча (склеп мінамётчыкаў-кулямётчыкаў).

Ваяр пайшоў здаваць рацыю ва ўкраінскі штаб у нашым склепе. А я пайшом ў наша памяшканне ў супрацьлеглым канцы склепа распранацца і рыхтавацца да вячэры.

Дзверы ў наша памяшканне расчыніліся і ў паўзмроку склепа я ўбачыў зусім іншага Ваяра. Не, ён быў ранейшым. Толькі твар. Ён свяціўся. Быццам Ваяру паведамілі, што Україна перамагла расею і вайна скончана.

“Падзякавалі за працу!” – лагічна выказаў сам сабе я здагадку і не памыліўся.

– Мне украинский офицер руку пожал. Спросил: “Ты “Ваяр”?” Пожал руку и поблагодарил за работу, – акрылены пахвалой, падзяліўся Ваяр.

Пазыўны нашага разліка быў “Ваяр” – менавіта яго чулі па рацыі ў штабе. Мы другі дзень запар (калі не лічыць дзён адпачынку між імі) паказвалі цудоўныя вынікі ў Бахмуце. І самі былі задаволены сваёй працай.

І вось сёння гэта адзначылі ў штабе.

Я ніколі да гэтага і ніколі (пакуль яшчэ) потым не бачыў Ваяра на такім пазітыве.

Распавялі пра гэта Бачы і, задаволеныя эфектыўнасьцю сваёй працы, павячэраўшы, пайшлі чысьціць наш сапог. Ён таксама добра адпрацаваў сёння.

(На фота: Ваяр наводзіць сапог на цэль. На дальнім фоне дагарае падбіты ўкраінскі БТР. Бахмут, 10 лютага 2023)