Нью-Ёрк. Люты.
аповед 1
Нью-Ёрк
Першы раз у Нью-Ёрк я трапіў 17 лютага 2023.
Пачуўшы словы “мы пераязджаем у Нью-Ёрк” я нават не ўспрыняў гэтую назву, як назву населенага пункта. Яна не пасавала да ўкраінскай тэкстуры.
У маім уяўленні гэта была кодавая назва пазіцыі ў зоне якой мы будзем працаваць. І толькі праглядзеўшы мапу Украіны ў Крапіве, я зразумеў, што гэта сапраўдны населены пункт пад акупаванай расейцамі Горлаўкай.
З усходу і з поўдня ўшчыльную яго атачалі сілы акупантаў.
Лінія фронта усталявалася па ўсходніх ускайках Нью-Ёрка яшчэ з часоў ОРДЛО, а выступ з поўдня ўтварыўся з вясны 2022-га.
– у Бахмуце расейцы набліжаліся да пазіцыя “Жыгуль” і хутка працаваць сапагом з яе стане безсэнсоўна;
– абмежаваная (але лепшая сітуацыя чым ва ўкраінцаў) колькасьць снарадаў ОГ-9 да сапага;
– наяўнасьць цэлей для сапага пад Нью-Ёркам;
– неабходнасьць дапамагчы знаёмым нашага камандзіра Курсанта ССО-шнікам (ССО – сілы спецыяльных аперацый) з Нью-Ёрка, якія абяцалі падкінуць снарадаў на выкананне задач пры іх;
Якая з гэтых прычын стала вызначальнай у Курсанта для перакідвання нашага разліку ва ўкраінскі Нью-Ёрк – лепш запытаць ў яго.
Але факт адбыўся. 21 лютага мы (я, Ваяр і Бача) канчаткова пераехалі працаваць у Нью-Ёрк.
Нарэшце, затхлы, насычаны вірусамі “Амікрона” склеп Часовага Яра мы пакінулі назаўсёды. Там пакінуў я і частку сваіх нырак, як высветліцца потым.
Наш склеп у будынку Часова-ярскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча па вуліцы Зялёнай, 6 будзе захоплены расейскімі акупантамі напачатку чэрвеня 2024 года.
(На фота: межы фронта вакол Нью-Ёрка па стану на 17 лютага 2023)