На жаль, нягледзячы на гэта, хрысціянскі аскетызм характарызаваўся сучаснымі інтэлектуаламі як адмаўленне радасці жыцця і абмежаванне чалавечай крэатыўнасці. Нішто не можа быць далей ад ісціны! Аскетызм, як вызваленне ад валодання рэчамі і прыхільнасці да іх, і перш за ўсё як вызваленне ад эга, ад «пошуку свайго», ад «валодання сваім быццём», з’яўляецца крыніцай і выражэннем сапраўднай […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Пачатак Вялікага посту ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага патрыярхату ў Вільні
Вялебныя браты іерархі і дабраславёныя дзеці ў Госпадзе,Напоўненыя свяшчэнным хваляваннем, мы зноў уваходзім, па добрай волі Божай, у Святую і Вялікую Чатырадзесятніцу — на ніву аскетычнага подзвігу, у час пасту і пакаяння, пакоры і малітвы, духоўнай цвярозасці і любові, скіраваўшы вочы сэрца нашага на жыватворчы Крыж Гасподні, які вядзе нас усіх да Святой Пасхі, што […]
Пасланне Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея на Святую і Вялікую Чацверадзесятніцу
ПАСЛАННЕ ПАТРЫЯРХА КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКАГА НА СВЯТУЮ І ВЯЛІКУЮ ЧАЦВЕРТАДЗЕСЯТНІЦУ+ ВАРФАЛАМЕЙМіласцю Божай Архіепіскап Канстантынопаля — Новага Рымаі Усяленскі ПатрыярхПаўнаце ЦарквыЛаска і мір ад Госпада і Збаўцы нашага Іісуса Хрыста;а ад нас — малітва, дабраславенне і дараванне.
Уладзіслаў Талочка — адзін з першых беларускамоўных каталіцкіх святароў, культурны дзеяч з Гродна
Адзін з першых беларускамоўных каталіцкіх святароў, культурна-асветны дзеяч, ўраджэнец Гродна, пахаваны ў Вільні 18 лютага 1887 года ў Гродне нарадзіўся Уладзіслаў Талочка Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі (1896–1904), пасля чаго паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У 1909 годзе прыняў святарскае пасвячэнне і працягнуў навучанне ў Інсбруку, дзе вывучаў тэалогію і філасофію. З 1914 года служыў […]
Заўтра распачынаецца масленіца: Літургія ў 10:30 і загавіны на мяса ў Вільні
Ведаеце такую прымаўку: “Не жыццё – масленіца”! Дык вось заўтра распачынаецца масленіца. Тыдзень, калі жыццё павінна стаць асаблівым. Заўтра служым Літургію а 10.30. Чытаецца Евангелле пра Божы суд. Пасля Літургіі сябрына і загавіны на мяса. Так што прыносьце да стала штосьці мясное і можна ўжо патроху пачынаць пекчы блінцы.
Заўтра ў 10.00 пачынаецца заўпакойная Літургія ў Усяленскую бацькоўскую суботу
Заўтра Усяленская бацькоўская субота! А 10.00 пачынаем заўпакойную Літургію. Памолімся за нашых родных і блізкіх, а таксама за нашых спачылых суайчыннікаў, годных вечнай памяці і шчырай малітвы.
12 лютага — Дзень памяці праваслаўнага святара Уладзіміра Хрышчановіча, расстралянага ў 1938 годзе
12 лютага — Дзень памяці праваслаўнага святара і новапакутніка зямлі Беларускай айца Уладзіміра Хрышчановіча 12 лютага 1938 года ён быў расстраляны карнымі органамі НКУС разам з адданымі парафіянамі. Уладзімір Хрышчановіч нарадзіўся ў 1876 годзе ў вёсцы Гезгалы (сёння Дзятлаўскі раён) у простай сялянскай сям’і. Дасягнуўшы паўналецця, паступіў у Слуцкае духоўнае вучылішча, якое скончыў у 1911 […]
12 лютага 1526 года нарадзіўся князь Канстанцін-Васіль Астрожскі, абаронца праваслаўнай веры
12 лютага 1526 года нарадзіўся князь, староста ўладзімірскі, ваявода кіеўскі і абаронца праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай — Канстанцін-Васіль Астрожскі Нарадзіўся ў старадаўнім Тураве (сёння ў Жыткавіцкім раёне), сын легендарнага Канстанціна Іванавіча Астрожскага, які атрымаў перамогу ў бітве пад Воршай у 1508 годзе. У 27 гадоў ён заняў пасаду старосты ўладзімірскага, а ў 32 гады […]
Андрэй Цікота: беларускі каталіцкі святар і дзеяч, які загінуў у ГУЛАГу ў 1952 годзе
Ураджэнец Гродзеншчыны, каталіцкі святар, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, які адмовіўся ад супрацоўніцтва з савецкай уладай і загінуў у ГУЛАГу 11 лютага 1952 года ў лагеры «Азерлаг» на тэрыторыі Іркуцкай вобласці памёр Андрэй Цікота. Нарадзіўся 5 снежня 1891 года на хутары Плавушка (сёння Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыю атрымаў у Ашмянах, а затым […]
Нядзеля евангельскага чытання пра блуднага сына і Літургія на беларускай мове 8 лютага
Нядзеля евангельскага чытання пра блуднага сына. Невычэрпальны на сэнсы, эмоцыі і разважанні тэкст пра адносіны Бога і людсва! Пытанні любові, свабоды, адказнасці, рашучасці да змен, зайздрасці… Магчымасць паглядзець на нашае жыццё праз прызму Божага Слова. Літургія на беларускай мове пачнецца заўтра ў Нядзелю 8.02 як заўжды а 10.30. Пасля Літургіі Сябрына і размова пра Пост. […]