23 ліпеня — дзень памяці Аляксандра Ружанцова (1893–1966), выбітнага беларускага дзеяча, афіцэра Літоўскага войска, гісторыка, бібліёграфа і аднаго з самых яскравых сімвалаў беларуска-літоўскай супрацы ў XX стагоддзі
Аляксандр Ружанцоў быў камандзірам Беларускага асобнага батальёна ў складзе Арміі Літвы ў 1919–1921 гадах. Менавіта пад яго кіраўніцтвам беларускія вайскоўцы служылі Літоўскай Рэспубліцы, абараняючы яе незалежнасць.
Ён перайшоў на бок Літвы пасля заканчэнне Першай сусветнай і стаў адным з арганізатараў беларускіх нацыянальных вайсковых аддзелаў. За службу быў узнагароджаны ордэнам Віціса — адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод Літвы.
Ружанцоў быў рэдактарам першых беларускіх вайсковых выданняў у Літве — «Варта Бацькаўшчыны» і «Браслаўскай сценнай газеты». Ён падтрымліваў беларускую адукацыю, культуру і нацыянальную свядомасць сярод беларускіх вайскоўцаў, у тым ліку ў Браславе, які ў 1920 годзе знаходзіўся пад кантролем літоўскага войска.
Амаль два дзесяцігоддзі ён узначальваў Цэнтральную вайсковую бібліятэку Літвы, стварыў адну з найлепшых спецыялізаваных бібліятэк краіны, рэдагаваў галоўны літоўскі бібліяграфічны часопіс «Bibliografijos žinios», а пасля стаў адным з заснавальнікаў літоўскай бібліяграфічнай службы ў эміграцыі. У Літве яго і сёння лічаць адным з бацькоў нацыянальнай бібліяграфіі.
Адначасова ён ніколі не пакідаў беларускую справу. Ружанцоў даследаваў гісторыю беларускіх вайсковых фармаванняў, пісаў пра беларуска-літоўскія сувязі, перакладаў беларускую літаратуру на літоўскую мову, рыхтаваў бібліяграфію беларускіх выданняў, супрацоўнічаў з беларускімі эміграцыйнымі ўстановамі і распаўсюджваў інфармацыю пра беларускае культурнае жыццё сярод літоўцаў.
Падчас Другой сусветнай вайны ён працаваў некаторы час у Вільні, выступаў з дакладамі ў Беларускім навуковым таварыстве, збіраў успаміны беларускіх афіцэраў Літоўскага войска і рупіўся пра захаванне гісторыі беларусаў у Літве.
Пасля вайны Ружанцоў жыў у Германіі, а пасля ў ЗША, але да апошніх дзён працягваў працаваць дзеля беларускай і літоўскай культуры. Ён рыхтаваў бібліяграфічныя паказальнікі, рэдагаваў беларускія матэрыялы для «Lietuvių enciklopedija», перакладаў на літоўскую Янку Купалу, Вацлава Ластоўскага, Юрку Віцьбіча і выдаваў інфармацыйныя бюлетэні пра жыццё беларусаў у вольным свеце.
У савецкія часы імя Ружанцова было фактычна выкрасленае з беларускай гісторыі. Яго вяртанне ў беларускі кантэкст адбылося толькі ў 1989 годзе дзякуючы публікацыі будучага Нобелеўскага лаўрэата і былога палітвязня Алеся Бяляцкага, які таксама падрыхтаваў да друку творы і даследаванні Ружанцова.
Запрашаем ушанаваць памяць чалавека, які ўсё жыццё будаваў масты паміж Беларуссю і Літвой, служыў двум суседнім і блізкім народам і захоўваў беларускую спадчыну.
Вечная памяць патрыёту Літвы і Беларусі Аляксандру Ружанцову.
Паніхіда за заўждыпамятнага Аляксандра адбудзецца 23 ліпеня (чацвер) у 18:00 у нашай віленскай царкве па адрасе Bokšto g. 4. Запрашаем усіх далучыцца да супольнай малітвы за чалавека, які ўсё жыццё аддана служыў Беларусі і Літве.