Дарагія сябры, мы ўваходзім на шлях Вялікодных успамінаў – перажывання падзей Пасхі Хрыстовых Пакут і Пасхі Уваскрасення. Гэта НАЙВАЖНЕЙШЫЯ дні года, калі нам, як Хрыстовым вучням і вучаніцам трэба быць з Ім на шляху да Галгофы і Уваскрасення. Няхай жа жыццёвая мітусня не аддаліць нас ад Госпада Іісуса у гэтыя святыя і вялікія дні! Вашай […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Бацька Аляксандр Кухта стварыў мабільны дадатак для падачы запісак аб здароўі і памяці
Вельмі добрая навіна! Наш бацюшка Аляксандр Кухта ўспомніў маладосць, свае навыкі праграмавання і напісаў мабільны дадатак для прыхода. Праз яго можна падаць запіскі аб здароўі і за спачын вашых блізкіх, сяброў і знаёмых з любой кропкі свету. Таксама там ёсць зручны памяннік, каб захоўваць спісы і потым адпраўляць іх у адзін клік. Што будзе з […]
У Вільні навялі парадак на магіле беларускага дзеяча Усевалада Більдзюкевіча
Учора ў Вільні навялі парадак на магіле беларускага дзеяча Усевалада БільдзюкевічаНа Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні нашыя парафіяне добраўпарадкавалі магілу беларускага праваслаўнага дзеяча і грамадскага актывіста Усевалада Більдзюкевіча. Падчас працы прыбралі расліннасць, пафарбавалі агароджу і ўпарадкавалі тэрыторыю пахавання. Гэта працяг працы, якая пачалася пасля таго, як намі было знойдзена месца пахавання Більдзюкевіча. Пахаванне доўгі час заставалася […]
29 сакавіка ў царкве — Нядзеля святой Марыі Егіпецкай, літургія а 10:30
Заўтра 29.03. – Нядзеля святой Марыі Егіпецкай. Літургія ў нашай царкве пачнецца а 10.30. Заўтра пад час набажэнства чытаем Евангелле паводле Марка 10:32-45Сёння Вячэрня а 17.00 Запрашаем!
Пасланне Патрыярха Варфаламея да 1400-годдзя Акафісту Найсвяцейшай Багародзіцы
Пасланне Сусветнага Патрыярха Варфаламея з нагоды 1400-годдзя Акафісту Найсвяцейшай Багародзіцы✦ ✦ ✦ «Табе, Найвышэйшай Ваяводзе, пераможныя і ўдзячныя песні спяваем мы, выбаўленыя ад бед, Багародзіца!» У гэтым годзе спаўняецца тысяча чатырыста гадоў з таго часу, як у гонар Багародзіцы ў храме, калі ўсе вернікі стаялі, быў урачыста праспяваны кандак, цяпер паўсюдна вядомы як «Акафіст». Гэта […]
26 сакавіка 1932 года памёр Зыгмунт Лазінскі, першы біскуп Пінскай дыяцэзіі
26 сакавіка 1932 года ў Пінску спачыў Зыгмунт Лазінскі — першы біскуп Пінскай дыяцэзіі і першы біскуп у гісторыі Касцёла, што правёў беларускамоўную імшу Нарадзіўся 5 чэрвеня 1870 года пад Навагрудкам. Скончыў семінарыю і духоўную рыма-каталіцкую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, дзе потым выкладаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў у 1895 годзе. Быў двойчы адхілены ад служэння з-за канфлікту […]
27 сакавіка ў Вільні адбудзецца супольнае чытанне Акафіста Дзеве Марыі
Заўтра – згодна літургічнай традыцыі Праваслаўнай Царквы – дзень усхвалення Дзевы Марыі асаблівым малітоўным гімнам – АКАФІСТАМ. Супольнае чытанне Акафіста Дзеве Марыі адбудзецца заўтра у пятніцу 27.03 а 18.00. (Bokšto g.4). Уславім жа Тую, Якая ёсць пачэснейшай за Херувімаў і непраўнальна слаўнейшай за Серафімаў!
Парафіяне ў Вільні прыбралі магілу Усевалада Більдзюкевіча, праваслаўнага дзеяча і грамадскага лідара
Сёння мы прыбраліся на магіле Усевалада Більдзюкевіча — праваслаўнага дзеяча, які ў свой час працаваў ва Урадзе БНР Для нашай парафіі ён стаў сапраўдным адкрыццём. Гэта беларускі грамадскі дзеяч і шчыры праваслаўны хрысціянін, які шмат зрабіў для развіцця беларускасці ў царкоўным жыцці міжваеннай Вільні і былой Віленскай праваслаўнай епархіі, што ахоплівала значную частку сённяшніх Мінскай, […]
Парафія ў Вільні прымае ахвяраванні на банкаўскі рахунак і праз Patreon, PayPal
Павіншаваць нашу парафію можна наступным чынам: Пералічыць ахвяраванні на банкаўскі рахунакIBAN:LT667300010191071990 VILNIAUS Атрымальнік:APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA „Swedbank”, AB SWIFT код HABALT22 Пазначайце ў апісанні: Аuka А таксама праз іншыя платформы Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы). Сябры! 25 сакавіка падвойна ўрачысты дзень для беларусаў-хрысціян! Мы святкуем Дабравешчанне […]
25 сакавіка беларусы святкуюць Дабравешчанне Дзевы Марыі і Дзень Волі
Сябры! 25 сакавіка падвойна ўрачысты дзень для беларусаў-хрысціян! Мы святкуем Дабравешчанне Дзевы Марыі і Дзень Волі – абвешчанне Беларускай Народнай Рэспублікі! Такое супадзенне — глыбока сімвалічнае. Гасподзь праз арханёла Гаўрыіла даў Дзеве Марыі вестку пра з’яўленне ў свет — Крыніцы Праўды Збаўцы-Хрыста. І ў гэты ж дзень у 1918 годзе беларускі народ Божай Воляй атрымаў […]