
Акрамя добраўпарадкавання пахавання святара Міхаіла Пліса, у той дзень нашыя парафіяне наведалі і іншыя беларускія магілы на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках.
Частку з іх мы адшукалі яшчэ зусім нядаўна, а частка ўжо ўвайшла ў наш пастаянны маршрут клопату.
Дзякуючы працы па каталагізацыі беларускіх пахаванняў на Былінах-Ліпаўцы мы працягваем удакладняць і дапрацоўваць іх карту, сістэматызуем маршрут для ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй Вільні. У суботу мы абнавілі бел-чырвона-белыя стужкі на крыжах, пастаментах і помніках, прыбіралі смецце і пазмагаліся з пустазеллем.
Наперадзе яшчэ шмат працы. Наша дзейнасць даўно выйшла за межы звычайнага догляду за могілкамі. Мы даследуем гісторыю беларускіх пахаванняў, працуем з ўспамінамі, мемуарамі і гістарычнымі крыніцамі, рыхтуемся да працы ў архівах, сустракаемся з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання Вільні, супрацоўнічаем з віленскімі беларусамі, запрашаем даследчыкаў і гісторыкаў. Наша мэта — не толькі захаваць гэтыя пахаванні, але і вярнуць ім належнае месца ў беларускай гістарычнай памяці.
Калі вы хочаце падтрымаць нашую працу, гэта можна зрабіць па-рознаму: далучыцца да наступнай талакі, дапамагчы з набыццём матэрыялаў (напрыклад, бел-чырвона-белых стужак, фарбы ці інструментаў) або зрабіць грашовае ахвяраванне. Кожная форма падтрымкі дапамагае нам працягваць гэтую справу.
Інфармацыя для ахвяраванняўIBAN:
LT667300010191071990
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB
SWIFT: HABALT22
Пазначэнне плацяжу:
Auka
А таксама праз іншыя платформы:
Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу.
У мінулую суботу браты і сёстры нашай парафіі правялі працы па добраўпарадкаванні пахавання святара Міхаіла Пліса — выбітнага беларускага праваслаўнага дзеяча, педагога, сузаснавальніка ТБШ і аднаго з лідараў беларускага царкоўнага руху, які пахаваны на…