У нядзелю, 28 чэрвеня, на набажэнстве на беларускай мове ў нашай Віленскай Благавешчанскай парафіі маліўся епіскап Таміскі Панарэт, экзарх Сусветнага патрыярха ў Літве Епіскап перадаў парафіянам благаславенне Яго Усесвяцейшасці Сусветнага патрыярха Варфаламея. Пасля набажэнства супольнасць падарыла епіскапу маленькі «Апостал» Францыска Скарыны — сімвалічны падарунак, які нагадвае пра русінскую пісьмовую і хрысціянскую культурную спадчыну Вялікага Княства […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Патрыяршы Экзарх Літвы епіскап Панарэт наведае беларускую парафію 28 чэрвеня ў Вільні
Шаноўныя сябры, у бліжэйшую нядзелю 28.06 нашу беларускую парафію наведае Патрыяршы Экзарх Літвы вялебны епіскап Тамісскі Панарэт. Гэта першая сустрэча епіскапа Панарэта з беларускай грамадой. Хто хоча пазнаёміцца з Экзархам, разам з ім памаліцца і пагаварыць – шчыра запрашаем! Літургія пачнецца а 10.30, пасля Літургіі сябрына
Дзень нараджэння святога Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга ў Вільні з Літургіяй
Сёння дзень нараджэння святога Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга Запрашаем на Літургію ў дзень гэтага светлага свята ў нашу царкву па адрасе Bokšto gatvė 4 у Вільні у 10:30. Прыходзьце! Паводле царкоўнага падання, святы Ян Прадвеснік нарадзіўся за шэсць месяцаў да Ісуса Хрыста. Яго бацька, святар Захарыя, і маці Елізавета былі ўжо ў сталым узросце […]
23 чэрвеня 1933 года загінуў праваслаўны епіскап Слуцкі Мікалай, рэабілітаваны ў 1989 годзе
23 чэрвеня 1933 года пры нявысветленых абставінах загінуў праваслаўны епіскап Слуцкі Мікалай (Мікалай Шамяціла) — адзін з прыхільнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Нарадзіўся ў 1877 годзе ў вёсцы Аброва (сёння Івацэвіцкі раён) ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, а затым Маскоўскую духоўную акадэмію. Служыў у храмах Пінскага павета, быў выкладчыкам Закона Божага, а з […]
21 чэрвеня ў Вільні святкуюць Сабор Усіх беларускіх святых з літургіямі і малітвамі
Заўтра у Нядзелю 21.06 мы святкуем свята сабору Усіх беларускіх святых. Яны – нашыя суайчыннікі, якія дасягнулі Айчыны Нябеснай. Услед за імі намагаемся ісці і мы. Яны – нашыя павадыры, якія натхняюць сваім прыкладам, паказваюць, што дасягнуць Валадарства Айца цалкам рэальна! Яны – гарачыя малітоўнікі за Беларусь перад Уладаром Сусветаў. Запрашаем на літургічную сустрэчу з […]
20 чэрвеня дзень памяці свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага, аднаго з першых архіпастыраў
Сёння дзень памяці свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага — аднаго з першых архіпастыраў, які спрыяў распаўсюджванню хрысціянства на беларускіх землях Вячэрня на яго светлую памяць адбудзецца сення ў нашай царкве па адрасе Bokšto gatvė 4 у Вільні ў 18:00 Прыходзьце! Будуць праводзіцца споведзі. Свяціцель Міна быў адным з першых вядомых епіскапаў Полацка. Менавіта ў Полацку, дзе […]
Праваслаўны святар Пятро Бітэль пераклаў «Пан Тадэвуш» у ГУЛАГу і працаваў у Вільні
Праваслаўны святар, які ва ўмовах ГУЛАГа пераклаў паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і некаторы час вучыўся і працаваў у Вільні 19 чэрвеня 1912 года ў вёсцы Радунь (сёння Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся будучы паэт, перакладчык і святар Пятро Бітэль. Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павета. Быў ахрышчаны ў Лідскім Міхайлаўскім саборы. Вучыўся […]
Уладзіслаў Гарбацкі адшукаў пахаванне мастачкі Ніны Сасноўскай на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні
Моўны гісторык і даследчык Уладзіслаў Гарбацкі адшукаў на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні пахаванне беларускай мастачкі і выкладчыцы Віленскай беларускай гімназіі Ніны Сасноўскай Менавіта яна была аўтарка вядомага партрэта Янкі Купалы. Асабліва кранальна было прачытаць у артыкуле даследчыка ягоныя словы: «На віленскіх Былінах пахавана шмат беларусаў ды беларусак XIX–XXI стагодзьдзяў. Да іх рэгулярна на Раданіцу […]
Патрыяршы Экзархат Літвы ўшаноўвае памяць ахвяр рэпрэсій і дэпартацый 14 чэрвеня
УСЯЛЕНСКІ ПАТРЫЯРХАТПАТРЫЯРШЫ ЭКЗАРХАТ ЛІТВЫ АКРУЖНОЕ ПАСЛАННЕ Духавенству і набожнай пастве Патрыяршага Экзархата Літвы Умілаваныя айцы і благаслаўлёныя чада ў Госпадзе! 14 чэрвеня народ Літвы замірае ў малітоўным успаміне пра тых, хто спазнаў боль выгнання, ссылкі і страты свабоды. У гэты Дзень смутку і надзеі краіна ўшаноўвае памяць ахвяр масавых рэпрэсій і дэпартацый, падзеі якіх глыбока […]
Сусветны Патрыярх Варфаламея выступіў на Сусветным кангрэсе Міласэрнасці ў Вільні
Слова Сусветнага Патрыярха на Сусветным кангрэсе Міласэрнасці ў Вільні Вашы Вялебнасці, шаноўны архіепіскап Гінтарас Грушас, епіскапы, шаноўныя айцы, паважаныя прысутныя, Перадаючы братэрскія дабраслаўленні Царквы Канстанцінопальскай, Сусветнага Патрыярхата, усім удзельнікам Сусветнага Апостальскага Кангрэса Міласэрнасці, мы маем абавязак, закранаючы пакуту падзеленага хрысціянства і праходзячы праз стагоддзі, якія назапасілі паслядоўныя раны на целе Царквы, сутыкнуцца з рэальнасцю. Калі […]