Славенія — Сербія12 верасня ў Любляне Патрыярх Сербскі Парфірый сустрэўся з прэм’ер-міністрам Славеніі Янезам Яншай. Бакі абмеркавалі становішча Сербскай Праваслаўнай Царквы ў краіне і супрацоўніцтва дзяржаўных устаноў з рэлігійнымі супольнасцямі. Удзельнікі сустрэчы адзначылі рост сербскай праваслаўнай грамады і неабходнасць дыялогу, заснаванага на павазе да чалавечай годнасці і свабоды веравызнання. Сустрэча адбылася падчас візіту Патрыярха на святкаванне 90-годдзя асвячэння храма святых Кірыла і Мяфодзія.
Германія
Сумесны камітэт Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў і Савета еўрапейскіх біскупскіх канферэнцый правёў пасяджэнне ў Франкфурце-на-Майне і Дармштадце. Удзельнікі абмеркавалі перагледжаную Хартыю Oecumenica, сінадальнасць і далейшае экуменічнае супрацоўніцтва. У прынятым дакуменце яны выказалі салідарнасць з хрысціянамі і іншымі людзьмі, якія пакутуюць ад насілля, і заклікалі да міру, справядлівасці і прымірэння. Асобна прагучала малітва за пацярпелых ад канфліктаў ва Украіне, на Блізкім Усходзе і Святой Зямлі.
Корпус
/
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
/
Славенія — Сербія12 верасня ў Любляне Патрыярх Сербскі Парфірый сустрэўся з прэм’ер-міністрам Слав…