Дарагія браты і сёстры, заўтра нашая Віленская беларуская парафія святкуе памяць Прападобнага Лявонція Карповіча, архімандрыта Віленскага, на гонар якога названая наша капліца.
Заўтра у чацвер 24.09 а 18.30 адбудзецца ўрачыстая Літургія на гонар прападобнага Лявонція! Пасля Літургіі – сябрына і пачастунак!
Кожная літургічная памяць святога – духоўная сустрэча з ім! Святы Лявонці ёсць малітоўнікам за нашую грамаду перад Госпадам! Таму запрашаем усіх раздзяліць адзін з адным і з нашым нябесным пакравіцелем – святым Лявонціем радасць яго свята! Чакаем Вас на святочнай Літургіі!
Святы прападобны ойча Лявонці, малі Бога за нас!