Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Парафія ў Вільні даглядае магілу святара Міхаіла Пліса і аднаўляе пахаванне на могілках

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

У мінулую суботу браты і сёстры нашай парафіі правялі працы па добраўпарадкаванні пахавання святара Міхаіла Пліса — выбітнага беларускага праваслаўнага дзеяча, педагога, сузаснавальніка ТБШ і аднаго з лідараў беларускага царкоўнага руху, які пахаваны на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні. Для нашай парафіі гэтае пахаванне мае асаблівае значэнне. Айцец Міхаіл Пліс быў адным з тых, хто адстойваў […]

У нядзелю, 28 чэрвеня, на набажэнстве на беларускай мове ў нашай Віленскай Благавешчанскай парафіі …

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

У нядзелю, 28 чэрвеня, на набажэнстве на беларускай мове ў нашай Віленскай Благавешчанскай парафіі маліўся епіскап Таміскі Панарэт, экзарх Сусветнага патрыярха ў Літве Епіскап перадаў парафіянам благаславенне Яго Усесвяцейшасці Сусветнага патрыярха Варфаламея. Пасля набажэнства супольнасць падарыла епіскапу маленькі «Апостал» Францыска Скарыны — сімвалічны падарунак, які нагадвае пра русінскую пісьмовую і хрысціянскую культурную спадчыну Вялікага Княства […]

Епіскап Таміскі Панарэт маліўся на беларускай мове ў Віленскай Благавешчанскай парафіі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

У нядзелю, 28 чэрвеня, на набажэнстве на беларускай мове ў нашай Віленскай Благавешчанскай парафіі маліўся епіскап Таміскі Панарэт, экзарх Сусветнага патрыярха ў Літве Епіскап перадаў парафіянам благаславенне Яго Усесвяцейшасці Сусветнага патрыярха Варфаламея. Пасля набажэнства супольнасць падарыла епіскапу маленькі «Апостал» Францыска Скарыны — сімвалічны падарунак, які нагадвае пра русінскую пісьмовую і хрысціянскую культурную спадчыну Вялікага Княства […]

Патрыяршы Экзарх Літвы епіскап Панарэт наведае беларускую парафію 28 чэрвеня ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шаноўныя сябры, у бліжэйшую нядзелю 28.06 нашу беларускую парафію наведае Патрыяршы Экзарх Літвы вялебны епіскап Тамісскі Панарэт. Гэта першая сустрэча епіскапа Панарэта з беларускай грамадой. Хто хоча пазнаёміцца з Экзархам, разам з ім памаліцца і пагаварыць – шчыра запрашаем! Літургія пачнецца а 10.30, пасля Літургіі сябрына

Дзень нараджэння святога Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга ў Вільні з Літургіяй

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння дзень нараджэння святога Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга Запрашаем на Літургію ў дзень гэтага светлага свята ў нашу царкву па адрасе Bokšto gatvė 4 у Вільні у 10:30. Прыходзьце! Паводле царкоўнага падання, святы Ян Прадвеснік нарадзіўся за шэсць месяцаў да Ісуса Хрыста. Яго бацька, святар Захарыя, і маці Елізавета былі ўжо ў сталым узросце […]

23 чэрвеня 1933 года загінуў праваслаўны епіскап Слуцкі Мікалай, рэабілітаваны ў 1989 годзе

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

23 чэрвеня 1933 года пры нявысветленых абставінах загінуў праваслаўны епіскап Слуцкі Мікалай (Мікалай Шамяціла) — адзін з прыхільнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Нарадзіўся ў 1877 годзе ў вёсцы Аброва (сёння Івацэвіцкі раён) ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, а затым Маскоўскую духоўную акадэмію. Служыў у храмах Пінскага павета, быў выкладчыкам Закона Божага, а з […]

21 чэрвеня ў Вільні святкуюць Сабор Усіх беларускіх святых з літургіямі і малітвамі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра у Нядзелю 21.06 мы святкуем свята сабору Усіх беларускіх святых. Яны – нашыя суайчыннікі, якія дасягнулі Айчыны Нябеснай. Услед за імі намагаемся ісці і мы. Яны – нашыя павадыры, якія натхняюць сваім прыкладам, паказваюць, што дасягнуць Валадарства Айца цалкам рэальна! Яны – гарачыя малітоўнікі за Беларусь перад Уладаром Сусветаў. Запрашаем на літургічную сустрэчу з […]

20 чэрвеня дзень памяці свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага, аднаго з першых архіпастыраў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння дзень памяці свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага — аднаго з першых архіпастыраў, які спрыяў распаўсюджванню хрысціянства на беларускіх землях Вячэрня на яго светлую памяць адбудзецца сення ў нашай царкве па адрасе Bokšto gatvė 4 у Вільні ў 18:00 Прыходзьце! Будуць праводзіцца споведзі. Свяціцель Міна быў адным з першых вядомых епіскапаў Полацка. Менавіта ў Полацку, дзе […]

Праваслаўны святар Пятро Бітэль пераклаў «Пан Тадэвуш» у ГУЛАГу і працаваў у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Праваслаўны святар, які ва ўмовах ГУЛАГа пераклаў паэму Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і некаторы час вучыўся і працаваў у Вільні 19 чэрвеня 1912 года ў вёсцы Радунь (сёння Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці) нарадзіўся будучы паэт, перакладчык і святар Пятро Бітэль. Бацькі паэта паходзілі з праваслаўных сялян Ашмянскага павета. Быў ахрышчаны ў Лідскім Міхайлаўскім саборы. Вучыўся […]

Уладзіслаў Гарбацкі адшукаў пахаванне мастачкі Ніны Сасноўскай на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Моўны гісторык і даследчык Уладзіслаў Гарбацкі адшукаў на праваслаўных Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні пахаванне беларускай мастачкі і выкладчыцы Віленскай беларускай гімназіі Ніны Сасноўскай Менавіта яна была аўтарка вядомага партрэта Янкі Купалы. Асабліва кранальна было прачытаць у артыкуле даследчыка ягоныя словы: «На віленскіх Былінах пахавана шмат беларусаў ды беларусак XIX–XXI стагодзьдзяў. Да іх рэгулярна на Раданіцу […]