Сёння свята Спаса – Гасподняга Перамянення! Хрыстос прасвятляе нашу прыроду і напаўняе яе боскім святлом! Тым самым кожнаму чалавеку адкрываецца шлях для прасвятлення! Сёння а 18.00 мы служым святочную Літургію і па даўняй традыцыі асвячаем плады сада: яблыкі і грушкі, а таксама ўсэ што маем з садавіны! Запрашаем на святочную службу Гасподняга Перамянення! (Bokšto g.4)
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
2 жніўня 1884 года нарадзіўся праваслаўны святар, які змагаўся за беларускую мову, быў пасвячоны на …
2 жніўня 1884 года нарадзіўся праваслаўны святар, які змагаўся за беларускую мову, быў пасвячоны на святарства ў Гродне, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і забіты нацыстамі за выратаванне габрэяў Нарадзіўся ў вёсцы Рыдзялі (цяпер Гродзенскі раён). Скончыўшы Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, працаваў у школе, а падчас Першай сусветнай вайны — у банкаўскай сістэме. У 1921 годзе […]
Дарагія сябры! Усіх шчыра віншуем з пачаткам Успенскага посту! Заўтра Нядзеля – успамін Хрыстовага У…
Дарагія сябры! Усіх шчыра віншуем з пачаткам Успенскага посту! Заўтра Нядзеля – успамін Хрыстовага Уваскрасення і чытанне пра уратаванне Хрыстом Пятра, які пачаў тануць на моры з-за малавер’я. Заўтра у нашай парафіі две Літургіі. 9.00. – Літургія на царкоўна- славянскай мове. 10.30. – Літургія на беларускай мове. Сёння у суботу 1.08. а 18.00 – Вячэрня […]
Сёння перад праваслаўным светам паўстае не толькі пытанне ацэнкі вайны ва Украіне, але і значна боль…
Сёння перад праваслаўным светам паўстае не толькі пытанне ацэнкі вайны ва Украіне, але і значна больш глыбокае пытанне: ці можа Царква заставацца вернай Хрысту, калі яна дабраслаўляе гвалт і надае яму сакральны сэнс? Адказ, які прапануе Сусветны патрыярх Варфаламей, адназначны: сапраўднае хрысціянства несумяшчальнае з ідэалогіяй вайны, бо Бог Евангелля ёсць Бог міру, а не вайны. […]
Ці можа вайна быць святой: две візіі праваслаўя ў словах патрыярхаў Варфаламея і Кірыла.Вайна Расіі…
Ці можа вайна быць святой: две візіі праваслаўя ў словах патрыярхаў Варфаламея і Кірыла. Вайна Расіі супраць Украіны стала не толькі найбуйнейшым узброеным канфліктам у Еўропе пасля Другой сусветнай вайны, але і сур’ёзным выпрабаваннем для сучаснага праваслаўнага свету. За гады вайны выразна выявіліся дзве прынцыпова розныя багаслоўскія і маральныя пазіцыі, якія ўвасабляюць патрыярх Маскоўскі Кірыл […]
Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi pinned «https://docs.google.com/document/d/118RZc3C8LKtwp5KzW6…
Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi pinned «https://docs.google.com/document/d/118RZc3C8LKtwp5KzW6DD3NIsCUPaZJVzsf_8Xn8RnUU/edit?usp=sharing»
https://docs.google.com/document/d/118RZc3C8LKtwp5KzW6DD3NIsCUPaZJVzsf_8Xn8RnUU/edit?usp=sharingЖнів…
https://docs.google.com/document/d/118RZc3C8LKtwp5KzW6DD3NIsCUPaZJVzsf_8Xn8RnUU/edit?usp=sharing Жнівень 2026 РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ЖНІВЕНЬ 2026 ГОДА У БЕЛАРУСКАЙ ПАРАФІІ ДАБРАВЕШЧАННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ 1.08. Субота. Пачатак Успенскага посту. Вынясенне пачэснага дрэва Крыжа Гасподняга. Мучанікаў Маккавеяў. 18.00 – Вячэрня з Акафістам Багародзіцы, споведзі, размовы…
У Вільні літоўцы і беларусы ўшанавалі памяць Аляксандра Ружанцова: смутак і надзея ішлі поруч23 лі…
У Вільні літоўцы і беларусы ўшанавалі памяць Аляксандра Ружанцова: смутак і надзея ішлі поруч 23 ліпеня ў Вільні, у нашым праваслаўным храме Канстанцінопальскага Патрыярхату, літоўцы і беларусы ўшанавалі памяць афіцэра Літоўскага войска, гісторыка і бібліёграфа Аляксандра Ружанцова з нагоды 60-х угодкаў яго смерці. Паніхіду на беларускай і літоўскай мовах узначаліў протаіерэй Георгій Рой. У невялікі […]
27 ліпеня ў нашай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Як разгаварыць могілкі». Беларускія пахавань…
27 ліпеня ў нашай капліцы адбудзецца сустрэча-гутарка «Як разгаварыць могілкі». Беларускія пахаваньні Вільні: вядомыя, падзабытыя і невядомыя месцы памяці Могілкі — гэта не толькі месца памяці, але і архіў пад адкрытым небам. Вільня захоўвае дзясяткі беларускіх пахаваньняў: ад вядомых нэкропаляў да амаль страчаных магілаў, за якімі стаяць лёсы людзей, гісторыі эпохаў і яшчэ не разгаданыя таямніцы. […]
21 ліпеня — дзень памяці кардынала Казіміра СвёнтакаПершы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі пе…
21 ліпеня — дзень памяці кардынала Казіміра Свёнтака Першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі перажыў смяротны прысуд, нацысцкі пераслед і дзесяць гадоў савецкіх лагераў, але да канца жыцця заставаўся верным свайму святарскаму пакліканню. 15 год таму, 21 ліпеня 2011-га, у Пінску памёр кардынал Казімір Свёнтак. Казімір Свёнтак нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 года ў Валзе на […]