Заўтра 29.03. – Нядзеля святой Марыі Егіпецкай. Літургія ў нашай царкве пачнецца а 10.30. Заўтра пад час набажэнства чытаем Евангелле паводле Марка 10:32-45Сёння Вячэрня а 17.00 Запрашаем!
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Пасланне Патрыярха Варфаламея да 1400-годдзя Акафісту Найсвяцейшай Багародзіцы
Пасланне Сусветнага Патрыярха Варфаламея з нагоды 1400-годдзя Акафісту Найсвяцейшай Багародзіцы✦ ✦ ✦ «Табе, Найвышэйшай Ваяводзе, пераможныя і ўдзячныя песні спяваем мы, выбаўленыя ад бед, Багародзіца!» У гэтым годзе спаўняецца тысяча чатырыста гадоў з таго часу, як у гонар Багародзіцы ў храме, калі ўсе вернікі стаялі, быў урачыста праспяваны кандак, цяпер паўсюдна вядомы як «Акафіст». Гэта […]
26 сакавіка 1932 года памёр Зыгмунт Лазінскі, першы біскуп Пінскай дыяцэзіі
26 сакавіка 1932 года ў Пінску спачыў Зыгмунт Лазінскі — першы біскуп Пінскай дыяцэзіі і першы біскуп у гісторыі Касцёла, што правёў беларускамоўную імшу Нарадзіўся 5 чэрвеня 1870 года пад Навагрудкам. Скончыў семінарыю і духоўную рыма-каталіцкую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, дзе потым выкладаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў у 1895 годзе. Быў двойчы адхілены ад служэння з-за канфлікту […]
27 сакавіка ў Вільні адбудзецца супольнае чытанне Акафіста Дзеве Марыі
Заўтра – згодна літургічнай традыцыі Праваслаўнай Царквы – дзень усхвалення Дзевы Марыі асаблівым малітоўным гімнам – АКАФІСТАМ. Супольнае чытанне Акафіста Дзеве Марыі адбудзецца заўтра у пятніцу 27.03 а 18.00. (Bokšto g.4). Уславім жа Тую, Якая ёсць пачэснейшай за Херувімаў і непраўнальна слаўнейшай за Серафімаў!
Парафіяне ў Вільні прыбралі магілу Усевалада Більдзюкевіча, праваслаўнага дзеяча і грамадскага лідара
Сёння мы прыбраліся на магіле Усевалада Більдзюкевіча — праваслаўнага дзеяча, які ў свой час працаваў ва Урадзе БНР Для нашай парафіі ён стаў сапраўдным адкрыццём. Гэта беларускі грамадскі дзеяч і шчыры праваслаўны хрысціянін, які шмат зрабіў для развіцця беларускасці ў царкоўным жыцці міжваеннай Вільні і былой Віленскай праваслаўнай епархіі, што ахоплівала значную частку сённяшніх Мінскай, […]
Парафія ў Вільні прымае ахвяраванні на банкаўскі рахунак і праз Patreon, PayPal
Павіншаваць нашу парафію можна наступным чынам: Пералічыць ахвяраванні на банкаўскі рахунакIBAN:LT667300010191071990 VILNIAUS Атрымальнік:APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA „Swedbank”, AB SWIFT код HABALT22 Пазначайце ў апісанні: Аuka А таксама праз іншыя платформы Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы). Сябры! 25 сакавіка падвойна ўрачысты дзень для беларусаў-хрысціян! Мы святкуем Дабравешчанне […]
25 сакавіка беларусы святкуюць Дабравешчанне Дзевы Марыі і Дзень Волі
Сябры! 25 сакавіка падвойна ўрачысты дзень для беларусаў-хрысціян! Мы святкуем Дабравешчанне Дзевы Марыі і Дзень Волі – абвешчанне Беларускай Народнай Рэспублікі! Такое супадзенне — глыбока сімвалічнае. Гасподзь праз арханёла Гаўрыіла даў Дзеве Марыі вестку пра з’яўленне ў свет — Крыніцы Праўды Збаўцы-Хрыста. І ў гэты ж дзень у 1918 годзе беларускі народ Божай Воляй атрымаў […]
Як беларусы ў Вільні святкавалі Дзень Волі ў 1933 годзе і 15-годдзе Незалежнасці
Як беларусы ў Вільні святкавалі Дзень Волі у 1933 годзе? Беларусь жыве!Пятнаццаць гадоў таму назад Беларускі Народ, вуснамі сваіх прадстаўнікоў, абвясціў усяму сьвету свае права на самастойнае жыцьцё, абвясціў сваю Незалежнасьць. І з гэтага часу дзень 25 сакавіка беларусы ўрачыста сьвяткуюць кожны год, падкрэсьліваючы гэтым сваю вернасьць і любоў найзаветнейшаму свайму ідэалу. Сёлета, дзякуючы адначаснаму […]
У нядзелю 22 сакавіка ў царкве пройдзе Літургія ў гонар прападобнага Яна Лесвічніка
Дарагія браты і сёстры! Мы ідзём па прыступачках Вялікага Посту і нядзеля за нядзелей набліжаемся да Святога ВЯЛІКАДНЯ! Заўтрашняя нядзеля – у гонар і ўспамін прападобнага Яна Лесвічніка. Святы Ян – ігумен Сінайскага манастыра у VI стагоддзі у сваіх настаўленнях яскрава паказаў, што духоўнае жыццё чалавека – гэта ўзыходжанне па прыступачках Божай Мудрасці. Заўтра у […]
У Вільні сёння Літургія Ранейасвячоных Дароў і памяць святога Кірыла Іерусалімскага
Дарагія сябры, сёння чарговая серада Вялікага Посту і ў нашай царкве сёння а 18.30 Літургія Ранейасвячоных Дароў. Ёсць магчымасць спавядацца і прычасціцца. Еўхарыстычны пост перад прычасцем з 12.00 Таксама сёння памяць свяціцеля КІРЫЛА ІЕРУСАЛІМСКАГА. Свяціцель Кіры́л Іерусалімскі — адзін з найглыбейшых настаўнікаў хрысціянскай веры IV стагоддзя, архіпастыр Святога Горада, які пакінуў пасля сябе сапраўдны скарб […]