8 красавіка 1580 года ў сям’і святара ў Пінскім павеце нарадзіўся будучы праваслаўны манах, пісьмен…

Вучыўся, верагодна, у школе пры Ляшчынскім манастыры і ў Віленскай брацкай школе.
Стаў стваральнікам і першым архімандрытам Віленскага брацкага манастыра Святога Духа, узначаліў брацкую друкарню і школу. Ён склаў і выдаў «Кінавіён» (1618), увёўшы ў манастыры агульнажыццёвы статут Св. Васілія Вялікага.
У 1610 годзе быў арыштаваны па загадзе караля Жыгімонта III за друк супраць уніяцкага твора Мялеція Сматрыцкага «Трэнас». Два гады правёў у зняволенні, пад катаваннямі і здзекамі, але не адрокся ад праваслаўя.
У 1613 годзе праваслаўныя ў ВКЛ выбралі Лявонція Карповіча епіскапам-намінантам Уладзімірскім і Брэсцкім, аднак афіцыйная хіратонія не адбылася з-за каралеўскай забароны мець зносіны з Канстанцінопальскім патрыярхам.
Памёр 24 верасня 1620 года ў Вільні.
На яго смерць быў створаны вядомы твор «Лямант на смерць Лявонція Карповіча» (1620), напісаны Мялеціем Сматрыцкім.
Памяць пра яго захоўвалася ў ВКЛ як пра святара і асветніка, хоць афіцыйная кананізацыя адбылася значна пазней: у 1940-я гады ён быў кананізаваны Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквой, а ў 2011 годзе — прылічаны да ліку мясцовашанаваных святых Беларускай Праваслаўнай Царквой (МП).
У 2023 годзе імем святара названа нашая капліца Беларускага праваслаўнага прыхода Канстанцінопальскага патрыярхата ў Вільні.
Пералічыць ахвяраванні на банкаўскі рахунак
IBAN:
LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік:
APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB SWIFT код HABALT22
Пазначайце ў апісанні: Аuka
А таксама праз іншыя платформы:
Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).