Вялікі Чацвер: дзень, калі хлеб і віно сталі целам і крывёю Хрыста ў Царкве

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вялікі Чацвер – дзень , калі ўпершыню нашы зямныя хлеб і віно сталі целам і крывёю Хрыста! Дзень, калі людзі ўпершыню прычасціліся Богу! Дзень, калі забілася сэрца Царквы Хрыстовай!

Сёння а 18.30 мы збіраемся на Літургію Тайнай Вячэры, каб у паўнаце перажыць гэтую падзею і гэтую таямніцу!