“Лазар – выходзь!” – усклікае Хрыстос да свайго памерлага сябра. Выхад памерлага ад смерці і тлення …

“Лазар – выходзь!” – усклікае Хрыстос да свайго памерлага сябра. Выхад памерлага ад смерці і тлення да святла і жыцця.

Заўтрашняя Літургія – перажыванне гэтай падзеі. Мы становімся яе удзельнікамі і сведкамі.

Набажэнства Лазаравай Суботы (4.04) пачнецца а 10.00 у нашай царкве па адрасу Bokšto g.4.

Заўтра таксама ў нашай грамадзе служыць святар з Украіны айцец ігумен Іерэмія.

Хто хоча падаць запіскі на Літургію, калі ласка, скарыстайцеся нашым дадаткам.

Тут можна спампаваць яго для Android (даступна ва ўсім свеце):
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.aliaksandrkukhta.prayernote

Вось тут – версія для iPhone:
https://apps.apple.com/app/id6759536205

Пакуль яна даступная ва ўсіх краінах свету, акрамя Еўрапейскага саюза (але ў Беларусі ўжо можна карыстацца). Зараз ідзе працэс праверкі на адпаведнасць заканадаўству ЕС. Спадзяёмся вырашыць гэта ў бліжэйшы час.