Дарагія сябры, набліжаецца свята Вялікадня згодна праваслаўнаму календару!
Наша віленская грамада шчыра запрашае ўсіх прыняць удзел у пасхальным Хрэсным ходзе і начной Велікоднай Літургіі, што пачнецца ў ноч з 11-га на 12-га красавіка у Троіцкай царкве ў базыльянскіх мурах каля поўначы ў 23.50 (Aušros vartų g.7b).
Для тых, каму складана будзе дабрацца на начную службу, прапануем прыйсці на Велікодную Літургію ранкам у Нядзелю 12.04 а 10.00 у нашу царкву на Bokšto gatvė 4.
АСВЯЧЭННЕ ВЕЛІКОДНЫХ СТРАВАЎ будзе адбывацца ў Суботу 11.04 з 11.00 да 21.00 у нашай царкве па адрасу Bokšto gatvė, 4.