Шаноўныя сябры, заўтра 08.04 – ВЯЛІКАЯ СЕРАДА.Згодна з раннехрысціянскай традыцыяй у гэты дзень напя…

Шаноўныя сябры, заўтра 08.04 – ВЯЛІКАЯ СЕРАДА.
Згодна з раннехрысціянскай традыцыяй у гэты дзень напярэдадні Вялікадня людзі, якія праходзілі шлях пакаяння прыймалі памазанне святым алеем.

Заўтра у нашай царкве а 18.30 мы таксама будзем здзяйсняць Таінства Саборавання (памазання святым алеем на ацаленне душы і цела).

Гэтым Таінствам нібыта запячатваюцца нашыя пакаянныя намаганні. Падчас здзяйснення гаэтага Таінства гучаць малітвы аб ацаленні нашых духоўных, душэўных і цялесных хваробаў. Мы просім у Госпада умацаваць нас ад уплываў зла і хвароб.

Таінства Саборавання у Вялікую Сераду гэта адзін з этапаў падрыхтоўкі да Вялікадня. Таму, дарагія браты і сёстры, шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў Таінстве і супольнай малітве! І няхай Гасподзь умацуе нашае здароўе!