8 красавіка 1580 года ў сям’і святара ў Пінскім павеце нарадзіўся будучы праваслаўны манах, пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускага сістэматычнага багаслоўя — патрон нашай капліцы — Лявонцій Карповіч. Вучыўся, верагодна, у школе пры Ляшчынскім манастыры і ў Віленскай брацкай школе. Стаў стваральнікам і першым архімандрытам Віленскага брацкага манастыра Святога Духа, узначаліў брацкую друкарню і школу. […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
7 красавіка 1983 года ў Зэльве памерла выбітная беларуская паэтка Ларыса Геніюш
7 красавіка 1983 года ў Зэльве не стала выбітнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш — праваслаўнай верніцы, з помнікам каторай доўгі час змагаліся прарасейскія актывісты і афіцыйная ўлада Нарадзілася яна 9 жніўня 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы каля вёскі Воўпа (Ваўкавыскі раён). У 1937 годзе пераехала ў Прагу да мужа, дзе ўдзельнічала ў працы ўрада Беларускай […]
У Вялікую Сераду ў царкве адбудзецца Таінства Саборавання з памазання святым алеем
Шаноўныя сябры, заўтра 08.04 – ВЯЛІКАЯ СЕРАДА.Згодна з раннехрысціянскай традыцыяй у гэты дзень напярэдадні Вялікадня людзі, якія праходзілі шлях пакаяння прыймалі памазанне святым алеем. Заўтра у нашай царкве а 18.30 мы таксама будзем здзяйсняць Таінства Саборавання (памазання святым алеем на ацаленне душы і цела). Гэтым Таінствам нібыта запячатваюцца нашыя пакаянныя намаганні. Падчас здзяйснення гаэтага Таінства […]
Мітрапаліт Антоній Сурожскі пра эпохі разбурэнняў і абнаўленняў у Вялікі Панядзелак 1965 года
«Кожная эпоха — гэта час разбурэнняў і абнаўленняў; і вось усё тое, што толькі здаецца, — загіне, усё ілжывае — загіне. Застанецца толькі цэласнае, застанецца толькі праўдзівае, застанецца толькі тое, што сапраўды ёсць, а не тое, што нібыта існуе. Кожны з нас чымсьці здаецца: і ў добрым, і ў дрэнным сэнсе; і ўсё тое, што […]
Свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім і асвячэнне вербаў у Вільні 5 красавіка
Заўтра згодна нашаму календару – свята Уваходу Гасподняга у Іерусалім. Літургія а 10.30Пасля Літургіі – асвячэнне вербаў і сябрына. Запрашаем!
Літургія Лазаравай Суботы 4 красавіка ў царкве па адрасе Bokšto g.4 у Вільні
“Лазар – выходзь!” – усклікае Хрыстос да свайго памерлага сябра. Выхад памерлага ад смерці і тлення да святла і жыцця. Заўтрашняя Літургія – перажыванне гэтай падзеі. Мы становімся яе удзельнікамі і сведкамі. Набажэнства Лазаравай Суботы (4.04) пачнецца а 10.00 у нашай царкве па адрасу Bokšto g.4. Заўтра таксама ў нашай грамадзе служыць святар з Украіны […]
Мабільны дадатак для падачы запісак ужо мае 21 карыстальніка і 18 запісак
Першыя нашы вынікі! Цяпер у дадатку — 21 карыстальнік. Мы атрымалі 18 запісак. Тут можна спампаваць дадатак для Android (даступна ва ўсім свеце):https://play.google.com/store/apps/details?id=com.aliaksandrkukhta.prayernote Вось тут – версія для iPhone:https://apps.apple.com/app/id6759536205 Пакуль яна даступная ва ўсіх краінах свету, акрамя Еўрапейскага саюза (але ў Беларусі ўжо можна карыстацца). Зараз ідзе працэс праверкі на адпаведнасць заканадаўству ЕС. Спадзяёмся вырашыць […]
Расклад Вялікодных службаў у Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Дарагія сябры, мы ўваходзім на шлях Вялікодных успамінаў – перажывання падзей Пасхі Хрыстовых Пакут і Пасхі Уваскрасення. Гэта НАЙВАЖНЕЙШЫЯ дні года, калі нам, як Хрыстовым вучням і вучаніцам трэба быць з Ім на шляху да Галгофы і Уваскрасення. Няхай жа жыццёвая мітусня не аддаліць нас ад Госпада Іісуса у гэтыя святыя і вялікія дні! Вашай […]
Бацька Аляксандр Кухта стварыў мабільны дадатак для падачы запісак аб здароўі і памяці
Вельмі добрая навіна! Наш бацюшка Аляксандр Кухта ўспомніў маладосць, свае навыкі праграмавання і напісаў мабільны дадатак для прыхода. Праз яго можна падаць запіскі аб здароўі і за спачын вашых блізкіх, сяброў і знаёмых з любой кропкі свету. Таксама там ёсць зручны памяннік, каб захоўваць спісы і потым адпраўляць іх у адзін клік. Што будзе з […]
У Вільні навялі парадак на магіле беларускага дзеяча Усевалада Більдзюкевіча
Учора ў Вільні навялі парадак на магіле беларускага дзеяча Усевалада БільдзюкевічаНа Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні нашыя парафіяне добраўпарадкавалі магілу беларускага праваслаўнага дзеяча і грамадскага актывіста Усевалада Більдзюкевіча. Падчас працы прыбралі расліннасць, пафарбавалі агароджу і ўпарадкавалі тэрыторыю пахавання. Гэта працяг працы, якая пачалася пасля таго, як намі было знойдзена месца пахавання Більдзюкевіча. Пахаванне доўгі час заставалася […]