Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

Знайдзіце памылкі ў рэбусах з беларускімі словамі

Мова Дэталёва

#забаўкі Пагуляем? Знайдзіце памылкі ў рэбусах! Ці ўсё атрымалася? Пішыце свае варыянты ў каментарах. Зранку на траве каса,Ля ракі расце каза. Сук у тату заляцеў,Я злавіць яго паспеў. На стале пад’еўшы крошкі,Шышка уцякла ад дошкі. Пчолка клеткі аблятаеІ духмяны лёд збірае. На градзе буран расце,Фрак гуляе па градзе.

Ці ўнікальная беларуская літара ў

Мова Дэталёва

#тэорыямовы Ці ўнікальная літара ў? Ў, або “у нескладовае” ці “у кароткае” – унікальная літара беларускага алфавіта. Гэтую ўнікальнасць, канечне, можна аспрэчыць, паколькі дакладна такая самая літара ёсць, напрыклад, ва ўзбекскім кірылічным алфавіце. Таму адзначым, што сярод славянскіх моваў яна сапраўды адна-адзіная. Гэта ўнікальнасць і была падкрэслена ў 2003 г., калі ў Полацку з’явіўся помнік […]

На заняткі «Мова Нанова Баранавічы» завітае Ганна Севярынец

Мова Дэталёва

Заняткі “Мова Нанова Баранавічы” ўжо сёння! 27 студзеня ў 19.30 Zoom (каб атрымаць спасылачку, пішыце @hannalitskevich) Што будзе на сустрэчы? Традыцыйная моўная частка (куды ж без яе? ) і літаратурная. У госці завітае выкладчыца, журналістка, пісьменніца і даследчыца беларускай літаратуры Ганна Севярынец. Спадарыня Ганна распавядзе пра паэтаў 20-х, чые творы нават праз стагоддзе гучаць надзіва […]

Алесь Бяляцкі распавядзе пра рэпрэсіі ў Беларусі і беларускую мову

Мова Дэталёва

#мовананованабелсаце Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі распавядзе пра небывалы маштаб рэпрэсіяў у Беларусі і студэнцкае братэрства ды патлумачыць, як беларуская мова дапаможа захаваць нацыю. https://www.youtube.com/watch?v=sjlzeNgyVJs&t=146s&fbclid=IwAR06G0IgyVHUC5UPrQ6yVAq2leCVSPvkp1VsSzehIh1xRY0lj52lfk8YKpA Намінант Нобэлеўскай прэміі міру – аб пратэстах | Номинант Нобелевской премии мира – о протестах Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” @Viasna96 Алесь Бяляцкі распавядзе пра небывалы маштаб рэпрэсіяў у Беларусі […]

Граматыка беларускай мовы: правілы акання ў словах і запазычаннях

Мова Дэталёва

#граматыка Мы заўважылі, з якой цікавасцю вы глядзелі пост з тэмай “Яканне”, таму сёння прапануем граматыку па тэме “Аканне”. Аканне – гэта пераход галосных о, э не пад націскам у а як пры вымаўленні, так і на пісьме. О → А Адбываецца ва ўсіх словах незалежна ад паходжання, уключна з запазычаннямі, якія заканчваюцца на 2 […]

Мова Нанова — Магілёў правядзе анлайн-заняткі пра беларускую лаянку і кляцьбоны

Мова Дэталёва

Ужо заўтра ўвечары на анлайн-занятках Мова Нанова — Магілёў сустракаемся ў Zoom і размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны! Далучайцеся Каб атрымаць спасылку пішыце «+» у каменты СЮДЫ або прама пад гэтым допісам унізе.Да сустрэчы на занятках! Мова Нанова — Магілёў 26 СТУДЗЕНЯ АЎТОРАК 19:00 Лаемся па-беларуску зУладзіславам Гарбацкім Не! З ім мы лаяцца не […]