BFN:Live #3 — анлайн-#дыскусія “Чаму гук — найважнейшы элемент фільма?”
→ Сетка беларускіх кінематаграфістаў/-к BFN запрашае на трэці BFN:Live — стрымы з прафесіянал(к)амі індустрыі. Гэтым разам пра тое, як ствараецца атмасфера і эмоцыі ў кіно праз гук і музыку. Калі: 20 жніўня, 20:00 (GMT+2).
Госці падзеляцца ўласным досведам, сакрэтамі прафесіі і рэальнымі прыкладамі з практыкі — ад саўнд-дызайну да кампазіцыі. У эфіры: – Яўген Лыткін — рэжысёр, прадзюсар, вядоўца эфіраў BFN:Live – Анастасія Пецевіч — саўнд-дызайнерка, аўдыёінжынерка постпрадакшну – Дзмітрый Фрыга — кампазітар і гукааператар.