Роўна пяць гадоў таму памёр Генадзь ШутаўГенадзь — трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэнні пр…

Роўна пяць гадоў таму памёр Генадзь Шутаў

Генадзь — трэцяя афіцыйна прызнаная ахвяра пры задушэнні пратэстаў 9—12 жніўня. Ён памер у шпіталі 19 жніўня.

Паводле міліцыі, увечары 11 жніўня Генадзь Шутаў разам з Аляксандрам Кардзюковым напаў на праваахоўнікаў у Брэсце, адзін з якіх «баючыся за сваё жыццё, стрэліў нападніку ў плячо, але, паколькі той супраціўляўся, ненаўмысля параніў яго ў вобласць галавы».

Дачка Шутава Наста расказала СМІ іншую версію: «У бацьку стралялі са спіны ва ўпор, чалавек, які страляў, быў ззаду яго. Быў вельмі пашкоджаны галаўны мозг, моцны крывацёк, раздрабненне костак». Іншыя сведкі таксама пацвердзілі, што стрэл быў у патыліцу, бо мужчына ляжаў на зямлі тварам уніз.

25 лютага 2021 года Брэсцкі абласны суд (суддзя — Святлана Крамянеўская) прызнаў вінаватымі Шутава ў супраціве з ужываннем гвалту, а Кардзюкова таксама і ў замаху на забойства. Забітаму Генадзю вынеслі абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання, а Аляксандра асудзілі на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментарыі адключаныя.