Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

У сьвята Дабравешчаньня біскуп Юры Касабуцкі заклікае маліцца за Беларусь Біскуп Юры Касабуцкі заклі…

*

У сьвята Дабравешчаньня біскуп Юры Касабуцкі заклікае маліцца за Беларусь

Біскуп Юры Касабуцкі заклікае ў дзень 25 сакавіка, калі католікі лацінскага і візантыйскага абраду ў Беларусі адзначаюць сьвята Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, маліцца за Беларусь і за беларускі народ, за нашую еднасьць і салідарнасьць, за спыненьне рэпрэсіяў у краіне, за палітвязьняў і ўсіх перасьледаваных.

Дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі піша:

«25 сакавіка Касьцёл адзначае ўрачыстасьць Зьвеставаньня Пана. Вось як гэтую падзею апісвае евангеліст Лука:

“У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою». Яна ж зьбянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітаньне. І сказаў Ёй анёл: «Ня бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлоньні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасьць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага,і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго ня будзе канца”. І сказала Марыя анёлу: “Як станецца гэта, калі я мужа ня знаю?» Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Сьвяты сыдзе на Цябе, і моц найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Сьвятое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасьці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, бо для Бога няма нічога немагчымага”. Тады Марыя сказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». І адышоў ад Яе анёл”.

Гэтая гістарычная падзея адчыняе новую старонку ў гісторыі збаўленьня. Для Марыі распачынаецца час шматлікіх пакутаў і выпрабаваньняў…

Прайшло шмат гадоў… 25 сакавіка 1918 году была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Гэта адчыніла новую старонку ў гісторыі нашага народу. І хоць БНР праіснавала ў тым выглядзе вельмі кароткі перыяд часу, для нас, беларусаў, гэта знакамітая дата.

25 сакавіка — гэта дзень асаблівай малітвы за нашу Бацькаўшчыну, за Беларусь. Мы молімся за наш шматпакутуючы народ, за спыненьне палітычных рэпрэсій, якія ахапілі нашу краіну, калі кожны дзень мы чуем зьвесткі аб чарговых арыштах, прысудах і іншых формах перасьледу грамадзян за іх погляды і грамадзянскую пазіцыю. Мы молімся за спыненьне насільля супраць нашага народу ў нашай роднай Беларусі.

Мы молімся за еднасьць, салідарнасьць, узаемапавагу і ўзаемападтрымку паміж усімі жыхарамі нашай краіны, розных нацыянальнасьцяў, поглядаў, рэлігійных перакананьняў… Мы адна нацыя, імя якой — беларускі народ.

Я асабіста буду маліцца ў гэты дзень за наш народ, за палітвязьняў, якія знаходзяцца за кратамі (я не пералічваю паіменна, але ахопліваю малітоўнай памяцьцю ўсіх без выключэньня), за ўсіх тых, хто патрабуе Божай дапамогі…»

«МАЛІЦЕСЯ ЗА БЕЛАРУСЬ І НАШ НАРОД!» — заклікаў беларусаў каталіцкі ярарх.