Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

#Вучэнне_Айцоў«Спявайце Пану новую песню, хвала Яму на сходзе святых» (Пс 149, 1).Гэтыя словы заклік…

*

#Вучэнне_Айцоў

«Спявайце Пану новую песню, хвала Яму на сходзе святых» (Пс 149, 1).

Гэтыя словы заклікаюць нас спяваць Госпаду новую песню. Новы чалавек зможа заспяваць новую песню. З дапамогаю песні выказваецца радасць і, калі прыгледзімся больш старанна, любоў. Хто зможа любіць новае жыццё, той зможа заспяваць новую песню. А чым ёсць новае жыццё, нас павучае новая песня. Усё гэта адносіцца да аднаго валадарства: новы чалавек, новая песня і новы запавет. Таму новы чалавек будзе спяваць новую песню і будзе належаць да новага запавету.

Няма нікога, хто б не любіў, але пытанне ў тым, што ён любіць. Нам не загадваюць пакідаць любові, але выбраць тое, што будзем любіць. Але што можам выбраць, калі спярша самі не будзем выбраныя? Пра тое, што мы не можам любіць, калі спачатку нас не палюбяць, кажа св. апостал Ян: «Мы любім, таму што Ён першы палюбіў нас» (пар. 1 Ян 4, 10). Спытайся, адкуль у чалавека ўзялася любоў да Бога, і не знойдзеш іншага адказу як тое, што Бог першы палюбіў яго. Ён даў нам любіць самога сябе, і даў нам тое, за што можам Яго любіць. Пра тое, за што можам любіць Яго, адкрыта нам кажа св. Павел: «Любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя». Адкуль? Можа, ад нас? Не. Дык адкуль жа? «Праз Духа Святога, які дадзены нам» (Рым 5, 5).

Маючы такі давер, будзем любіць Бога ад Бога. Паслухайце, што выразна кажа пра гэта св. Ян: «Бог ёсць любоў, і хто жыве ў любові, той жыве ў Богу, і Бог у ім» (1 Ян 4, 16). Недастаткова сказаць: «Любоў ад Бога» (1 Ян 4, 7). Хто з нас асмеліўся б сказаць: «Бог ёсць любоў?» Сказаў гэта той, хто ведаў, што меў.

Бог аддае нам сябе цалкам. Ён заклікае нас: «Любіце Мяне, і будзеце Мяне мець, бо не можаце любіць Мяне, калі не маеце Мяне».

О браты, о сыны, о каталіцкія парасткі, о святыя нябесныя нашчадкі, адроджаныя ў Хрысце і народжаныя звыш, паслухайце мяне, а хутчэй таго, хто кажа праз мяне: «Спявайце Госпаду новую песню». Вось ты гаворыш: «Я спяваю». Так, ты спяваеш, спяваеш выразна, і я чую. Але няхай жыццё не сведчыць супраць языка.

Спявайце голасам, спявайце сэрцам, спявайце вуснамі, спявайце звычаямі: «Спявайце Госпаду новую песню». Спытаецеся, што спяваць пра таго, каго любіце, бо несумненна хочаце спяваць пра таго, каго любіце? Шукаеце, якую пахвалу Яму заспяваць? Вы чулі: «Спявайце Госпаду новую песню». Шукаеце пахвалы? «Яго хвала на сходзе святых». Пахвала спеву – сам спявак.

Хочаце праславіць Бога? Будзьце тым, пра што спяваеце. Ягоная хвала – гэта вы, калі добра жывяце.

Св. Аўгустын