Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук) …

*

Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук) выказаў надзею, што канфлікт на ўсходзе Украіны будзе ўрэгуляваны дыпламатычным шляхам.
У інтэрв’ю рускай рэдакцыі парталу Vatican News Яго Блажэнства Святаслаў падзякаваў Папу Францішку за малітву і заклік да міру на ўсходзе Украіны, які прагучаў у Ватыкане 18 красавіка.
«Мы так спадзяваліся, што вайна спыніцца, што можна будзе па-сапраўднаму знайсці палітычнае, дыпламатычнае рашэнне для гэтага канфлікту, бо ўсе мы ведаем, што ў дадзенай сітуацыі не можа быць ваеннага рашэння», — падзяліўся першаіерарх УГКЦ.
Ён падкрэсліў, што ўкраінскі народ прабывае ў страху «з-за вельмі высокага сканцэнтравання расійскіх падраздзяленняў на ўкраінскай мяжы». «Ёсць боязь прамой інтэрвенцыі гэтых войскаў на тэрыторыю Украіны», — дадаў іерарх.
Кіраўнік УГКЦ дадаў, што сітуацыя ўскладнілася таксама з прычыны пандэміі. Калі раней людзі з акупаваных тэрыторый маглі перамяшчацца на тэрыторыю, якая кантралюецца Украінай, каб атрымаць пенсію або гуманітарную дапамогу, то з пачаткам пандэміі прапускныя пункты былі закрытыя.
Яго Блажэнства Святаслаў заклікаў да прымірэння і міру: «Не вайне! Складзіце зброю!
Як казаў Святы Айцец Францішак, вайной нельга нічога дасягнуць, але можна страціць усё.
Няхай розум, дыялог, таксама і дыпламатычны, пераможа спакусу ўжываць зброю для вырашэння любых праблем у міжнароднай палітыцы», — падкрэсліў іерарх.