Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

Гісторыя мучаніцтва св. Юстына і яго паплечнікаўКалі святых схапілі, іх прывялі да прэфекта Рыма Рус…

*

Гісторыя мучаніцтва св. Юстына і яго паплечнікаў

Калі святых схапілі, іх прывялі да прэфекта Рыма Рустыка. Пасля іх паставілі перад судом, і прэфект Рустык сказаў Юстыну: «Спачатку пакланіся багам і пакарыся імператарам». Юстын адказаў: «Нас нельга абвінавачваць і затрымліваць за тое, што мы слухаемся наказаў нашага Збаўцы Ісуса Хрыста».

Рустык сказаў: «Якое вучэнне вызнаеш?» Юстын адказаў: «Я спрабаваў спазнаць усе вучэнні, але прыняў праўдзівае вучэнне хрысціянаў, хоць яно не падабаецца многім, хто трымаецца памылак».

Прэфект Рустык спытаўся: «А гэтае вучэнне падабаецца табе, няшчасны?» Юстын адказаў: «Так, я трымаюся яго згодна з праўдзівым дагматам».

Прэфект Рустык сказаў: «Што гэта за дагмат?» Юстын адказаў: «Шануем Бога хрысціянаў, лічым, што на пачатку Ён адзін стварыў усё і з’яўляецца Стварыцелем усяго стварэння, бачнага і нябачнага. Шануем таксама Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага. Прарокі прадказалі, што Ён прыйдзе да людзей абвяшчаць збаўленне і навучаць выбраных вучняў. Я толькі чалавек і няшмат магу сказаць пра Яго бясконцую боскасць, аднак прызнаю моц прароцтва, калі Ён быў прадказаны як Сын Божы. Ведаю, што прарокі, натхнёныя з неба, прадказвалі Ягонае прыйсце да людзей».

Рустык сказаў: «Значыць, ты хрысіцянін?» Юстын адказаў: «Так, я хрысціянін».

Прэфект сказаў Юстыну: «Паслухай ты, які быў навучаны і лічыш, што пазнаў праўдзівае вучэнне; калі цябе высекуць і заб’юць, думаеш, што адправішся у неба?» Юстын адказаў: «Маю надзею, што, калі гэта вытрымаю, то адпраўлюся ў Яго дом; я ведаю, што да самага канца свету Ён захоўвае сваю Божую ласку для тых, хто жыве справядліва».

Прэфект Рустык сказаў: «Ты мяркуеш, што падымешся ў неба, каб атрымаць там нейкую адпаведную ўзнагароду?» Юстын сказаў: «Не мяркую, але цвёрда ў гэтым перакананы і дакладна ведаю».

Прэфект Рустык сказаў: «Аднак вернемся да справы, якую неабходна хутка вырашыць. Дык згадзіцеся з тым, што ад вас патрабуюць, і аднадушна прынясіце ахвяру багам». Юстын адказаў: «Ніхто, маючы здаровы розум, не адвернецца ад пабожнасці да бязбожнасці».

Прэфект Рустык сказаў: «Калі не выканаеце загаду, мы бязлітасна пакараем вас». Юстын сказаў: «Мы прагнем быць пакаранымі за нашага Госпада Ісуса Хрыста і збавіцца, таму што гэта будзе задаткам нашага апраўдання перад жахлівым усеагульным судом нашага Госпада і Збаўцы».

Гэтаксама сказалі і астатнія мучанікі: «Зрабі, што хочаш; мы хрысціяне і не прыносім ахвяраў ідалам».

Тады прэфект Рустык абвясціў прысуд, кажучы: «Паводле закону, тыя, хто не паслухаецца загаду цэзара і не прынясе ахвяры багам, павінны заплаціць смяротным пакараннем: спачатку адлупцаваныя, а потым абезгалоўленыя». Святыя мучанікі былі заведзеныя на месца пакарання і там забітыя. Так яны прынялі мучаніцтва дзеля вызнання Збаўцы.