Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…

Ахвяра Царквы, якую Госпад даручыў прыносіць ва ўсім свеце, успрымаецца Богам як чыстая і прыемная Я…

*

Ахвяра Царквы, якую Госпад даручыў прыносіць ва ўсім свеце, успрымаецца Богам як чыстая і прыемная Яму ахвяра. Ён патрабуе ад нас ахвяры, але калі дар будзе прыняты, праславіцца той, хто прынёс яго. Пры дапамозе дару выказваецца пашана і любоў да Валадара. Жадаючы, каб мы прыносілі ахвяру з усёй прастатой і бязвіннасцю сэрца, Госпад навучаў наступнымі словамі: «Калі ты прынясеш дар свой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супраць цябе, пакінь там дар свой перад ахвярнікам і ідзі спачатку памірыся з братам сваім, і тады прыйдзі і прынясі дар свой» (Мц 5, 23). Так, мы павінны прыносіць Богу першы плён Ягонага стварэння, як кажа Майсей: «Не з’яўляйся перад Госпадам з пустымі рукамі» (Сір 35, 4). І так чалавек, з удзячнасцю аддаючы Богу тое, чым быў адораны, атрымлівае пашану, якая паходзіць ад Яго.

Прынясенне ахвяраў не было адменена: ахвяры былі калісьці, яны ёсць і цяпер. Былі ў народзе Божым, цяпер – у Царкве. Змянілася толькі іх сутнасць, бо яны прыносяцца ўжо не нявольнікамі, а свабоднымі. Госпад ёсць адзін і той самы, аднак ахвяры нявольнікаў і свабодных адрозніваюцца, таму свабода можа праявіцца таксама праз ахвярапрынашэнне. У Госпада няма нічога лішняга, нічога неістотнага і неабгрунтаванага. І таму яны ахвяравалі Госпаду сваю дзесяціну, а тыя, хто атрымаў свабоду, аддаюць усё на карысць Госпаду. Яны добраахвотна і радасна аддаюць не меншую частку, таму што маюць надзею на большае. Яны робяць, як тая бедная ўдава, што кінула ўвесь свой набытак у скарбонку Бога.

Таму і мы павінны прыносіць Богу ахвяру і ва ўсім быць удзячнымі Богу Стварыцелю, ахвяруючы першы плён стварэння, што Яму належыць, з чыстым сумленнем, шчырай верай, цвёрдай надзеяй і гарачай любоўю. Толькі Царква з удзячнасцю прыносіць Стварыцелю чыстую ахвяру з Ягонага стварэння.

Дык прынясем Яму тое, што належыць Яму, адпаведна вызнаючы еднасць і ўваскрашэнне духа і цела. Падобна як зямны хлеб на заклік Бога ўжо не з’яўляецца звычайным хлебам, але Эўхарыстыяй, якая складаецца з двух элементаў: зямнога і нябеснага, так і целы нашы, прымаючы Эўхарыстыю, ужо не падлягаюць знішчэнню, а атрымліваюць надзею на ўваскрашэнне.

Св. Ірыней Ліёнскі