Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Мы насыцімся бачаннем СловаХто з людзей можа спазнаць усе скарбы мудрасці і ведаў, укрытыя ў Хрысце …

*

Мы насыцімся бачаннем Слова

Хто з людзей можа спазнаць усе скарбы мудрасці і ведаў, укрытыя ў Хрысце і схаваныя ва ўбостве цела Ягонага? Бо Ён, хоць быў багаты, стаў бедным дзеля вас, каб вы ўзбагаціліся Ягоным убоствам (пар. 2 Кар 8, 9). Прыняўшы смяротнасць і знішчыўшы смерць, Ён паказаў сябе ва ўбостве. Не страціў свайго багацця, але адклаў яго на будучае.

Якая нязмерная веліч дабрыні Ягонай, якую Ён схаваў для тых, хто баіцца Яго, якую падрыхтаваў для тых, хто на Яго спадзяецца.

Мы толькі часткова ведаем, пакуль не прыйдзе тое, што дасканалае. Каб мы аказаліся здатнымі ўспрыняць гэта, Божы Сын, будучы роўным Айцу ў постаці Божай і стаўшы падобным да нас у постаці слугі, аднаўляе нас паводле падабенства Божага. Стаўшыся чалавекам, Адзінародны Сын Божы робіць чалавечых сыноў Божымі дзець­мі. Насыціўшы слугаў праз бачную постаць слугі, Ён учыніў іх дасканалымі для таго, каб яны ўбачылі постаць Бога.

«Мы дзеці Божыя, але яшчэ не выявілася, чым будзем. Ведаем, што, калі Ён аб’явіцца, мы будзем падобнымі да Яго, бо ўбачым Яго такім, якім ёсць» (1 Ян 3, 2). Гэтыя скарбы мудрасці і ведаў, гэтае Божае багацце – не што іншае, як тое, што нас задавальняе. А гэтая веліч дабрыні – не што іншае, як тое, што нас насычае. «Пакажы нам Айца і хопіць нам» (Ян 14, 8).

І ў пэўным псальме нехта ад нашага імя сказаў Яму: «Я насычуся, калі з’явіцца хвала Твая» (пар. Пс 17, 15). Сын і Айцец – гэта адно: хто бачыць Сына, бачыць і Айца. Таму «Госпад Сілаў сам ёсць Валадаром хва­лы» (Пс 24, 10). Навяртаючы нас, Ён пакажа нам Сваё аблічча, і мы будзем збаўлены, і насыцімся, і хопіць нам. Пакуль гэтага не будзе, пакуль Ён не пакажа нам таго, чаго нам хопіць, пакуль мы не нап’емся з гэтай крыніцы жыцця і не насыцімся, пакуль вандруем шляхамі веры здалёк ад Яго, пакуль сасмягла прагнем справядлівасці і згараем ад невыказнага жадання ўбачыць красу постаці Божай – мы з адданасцю святкуем нараджэнне постаці слугі.

Пакуль мы яшчэ не можам разважаць пра таго, хто нарадзіўся перад заранкай з Айца, то скіруемся да таго, хто ўначы нарадзіўся з Дзевы. Мы яшчэ не разумеем таго, што пакуль свеціць сонца, будзе трываць імя Ягонае (пар. Пс 72, 17), мы вызнаём, што Яго шацёр пастаўлены на сонцы.

Пакуль мы яшчэ не можам бачыць Адзінароднага Сына, які трывае ў сваім Айцу, таму прыгадваем Жаніха, які выходзіць са шлюбнага пакоя (пар. Пс 19, 6). Пакуль мы яшчэ не падрыхтаваныя прыступіць да гасціны Айца нашага, таму прызнаем яслі нашага Госпада Ісуса Хрыста.

Св. Аўгустын