Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…

У няспыннай малітве і просьбах папросім, каб Стварыцель сусвету праз умілаванае Дзіця Ісуса Хрыста з…

*

У няспыннай малітве і просьбах папросім, каб Стварыцель сусвету праз умілаванае Дзіця Ісуса Хрыста захаваў цэлым лік выбраных Сваіх, устаноўлены ва ўсім свеце. Праз Хрыста Ён паклікаў нас са змроку да святла, ад невуцтва да пазнання славы Імя Свайго, каб мы спадзяваліся на Імя Тваё як на пачатак усяго стварэння, каб мы, адкрыўшы вочы свайго сэрца, прызналі Цябе аднаго, найвышэйшага сярод найвышэйшых; святога, Які адпачываеш сярод святых; Які прыніжаеш пыху ганарыстых; робіш дарэмнымі намеры народаў; узвышаеш пакорлівых і прыніжаеш ганарыстых; робіш багатымі і беднымі; забіваеш і ратуеш; Ты адзіны дабрачынца душаў і Бог усякага цела. Ты пранікаеш у бездань; ведаеш людскія справы; падтрымліваеш цяжка хворых і ратуеш тых, што страцілі надзею. Ты – Стварыцель і наглядчык усякага духа. Ты памнажаеш на зямлі народы і з усіх выбіраеш тых, хто любіць цябе праз Ісуса Хрыста, Твайго адзінароднага Сына, праз якога Ты нас выхаваў, асвяціў і ўславіў.

Просім Цябе, Госпадзе, будзь дапамогай і падтрымкай нашай. Вызвалі тых з нас, хто апынуўся ў нядолі; падымі тых, што ўпалі; прыйдзі на дапамогу тым, хто ў галечы; аздараві нядужых; вярні тых з Твайго народу, хто збіўся з дарогі; накармі галодных; вызвалі нашых вязняў; падымі бяссільных; падбадзёр маладушных; няхай спазнаюць усе народы, што Ты – адзіны Бог, Ісус Хрыстос – Дзіця Тваё, а «мы народ Твой і авечкі тваёй пашы» (Пс 79, 13).

Ты Сваім намаганнем усталяваў вечны лад сусвету. Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, верны ва ўсіх пакаленнях, справядлівы ў меркаваннях, дзіўны ў сваёй моцы і велічы; мудры ў стварэнні і ўмелы ва ўладкаванні створанага. Ты добры ва ўсім, што бачнае, і верны тым, хто на Цябе спадзяецца, ласкавы і міласэрны; адпусці нам нашы беззаконні, несправядлівасць, грахі і правіны.

Не залічы ніякага граху слугам Тваім, але ачысці нас у праўдзе сваёй і скіруй нашы крокі, каб мы жылі ў пабожнасці, справядлівасці і прастаце сэрца і рабілі, што добрае і падабаецца Табе і тым, хто на чале нас.

Нарэшце, Госпадзе, пакажы Сваё аблічча па-над намі, каб мы цешыліся спакоем, былі абароненыя Тваёй магутнай правіцай і былі вызваленыя ад усякага граху Тваёй узнятай рукой. Уратуй нас ад усіх, хто нас несправядліва ненавідзіць.

Дай нам і ўсім жыхарам зямлі згоду і мір, як даў нашым продкам, якія пабожна Цябе заклікалі ў веры і праўдзе. Толькі Ты можаш зрабіць нам гэтае і большае дабро, Табе дзякуем праз Святара і апекуна нашых душаў Ісуса Хрыста, праз Якога Табе слава і веліч цяпер, з пакалення ў пакаленне і на вякі вякоў. Амін.

Св. Клімент, Папа Рымскі