Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Пакуль мы прабываем у гэтым свеце, нам трэба змяніць сваё мысленне! Бо мы гліна ў руках ганчара. Ган…

*

Пакуль мы прабываем у гэтым свеце, нам трэба змяніць сваё мысленне! Бо мы гліна ў руках ганчара. Ганчар, калі зробіць начынне, якое ў яго руках крышыцца і ламаецца, лепіць яго нанова. Але калі паставіць яго ў агонь, не можа ўжо больш змяніць яго. Так і мы, пакуль жывём у гэтым свеце, усім сэрцам будзем адварочвацца ад усялякіх нашых грахоў, здзейсненых у целе, каб выкарыстаць дадзены нам час дзеля навяртання і атрымання збаўлення ад Госпада.

Калі пакінем гэты свет, не зможам ужо больш ні вызнаваць нашыя правіны, ні вярнуцца на Божы шлях. Таму, мае браты, выконваючы волю Айца, захоўваючы чыстасць, трымаючыся Божых запаведзяў, мы атрымаем вечнае жыццё. Бо Госпад кажа ў Евангеллі: «Калі вы ў малым не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? Таму кажу вам: “Верны ў малым і ў вялікім верны”» (пар. Лк 16, 10-11). Гэта значыць, захоўвайце чыстасць цела, захоўвайце беззаганную пячатку хросту – і атрымаеце жыццё.

Ніхто з вас няхай не кажа, што цела не спазнае суда і што яно не ўваскрэсне. Толькі падумайце: у чым, калі не ў гэтым менавіта целе вы былі адкупленыя і атрымалі духоўны зрок? Дык будзем жа сцерагчы нашае цела як Божую святыню. Як у целе вы былі пакліканыя, таксама ў целе вы і пойдзеце. Калі Ісус Хрыстос, наш Збаўца, будучы перад гэтым духам, прыняў людское цела, і такім нас паклікаў, то мы таксама ў гэтым целе атрымаем узнагароду.

Таму будзем любіць адзін аднаго, каб мы ўсе маглі ўвайсці ў Божае Валадарства. Пакуль маем час на аздараўленне, даверымся Боскаму лекару і ахвяруем плату. Якую? Шчырае навяртанне. Будзем праслаўляць Яго не толькі вуснамі, але таксама сэрцам, каб Ён прыняў нас як сваіх дзяцей. Бо Госпад сказаў: «Браты Мае – гэта тыя, хто выконвае волю Майго Айца» (пар. Лк 8, 21).

Гамілія ІІ ст.