Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…

#НасустрачРаству. Назарэт — гэта школа сямейнага жыцця, малітвы, працы і любовіНазарэт — месца схава…

*

#НасустрачРаству. Назарэт — гэта школа сямейнага жыцця, малітвы, працы і любові

Назарэт — месца схаванага жыцця Ісуса, Марыі і Язэпа. Да яго пасля Бэтлеема скіраваны думкі і погляды ўсіх веруючых людзей. Там пасля часу выгнання, неспакою і трывогі Госпад Ісус з Усячыстай Дзевай і св. Язэпам нарэшце зведалі мір, бяспеку і хоць нейкую стабільнасць.

І ў той жа час гэта школа, дзе маленькі Ісус вучыцца чалавечай мудрасці і пабожнасці ад сваіх бацькоў — св. Язэпа Апекуна і Найсвяцейшай Багародзіцы, а для ўсёй сям’і Назарэт з’яўляецца месцам зацішша і школай інтэнсіўнай малітвы, руплівай працы і чыстай любові.

Разважаючы над жыццём Святой Сям’і ў Назарэце, мы сузіраем жыццё ўсіх сем’яў, пакліканых быць люстэркам Божай любові і школай малітвы, працы і служэння.

Святы Папа Павел VI, наведваючы Назарэт 5 студзеня 1964 г., так сказаў у сваёй прамове аб гэтым святым для кожнага хрысціяніна месцы: «Дом у Назарэце — гэта школа, дзе мы вучымся разумець жыццё Ісуса, г.зн. – школа Евангелля… Тут мы разумеем, што такое сямейнае жыццё. Назарэт нагадвае нам, што такое сям’я, гэта значыць супольнасць любові; яе суровая і простая прыгажосць, яе святы і непарушны характар ​​даюць нам зразумець, наколькі прыемным і незаменным з’яўляецца сямейнае выхаванне; вучыць нас, як выконваць яе прыродную функцыю ў адносінах да грамадскага ладу. Нарэшце, мы атрымліваем тут і ўрок працы. О, абіцель у Назарэце, абіцель Сына цесляра! Тут мы найперш хочам зразумець і ўшанаваць суровы, па праўдзе кажучы, але і збаўчы закон чалавечай працы; тут мы прагнем падкрэсліць высакародную годнасць працы, каб яе адчувалі ўсе; прыгадаць пад гэтым дахам, што праца не павінна стаць самамэтай і што яна становіцца дасканалай не толькі дзякуючы эканамічнай выгадзе, але таму, што мы ператвараем яе ў высакародную мэту. Тут, нарэшце, мы жадаем прывітаць працаўнікоў усяго свету і паказаць ім вялікі прыклад, іх боскага Брата, Прарока ўсіх справядлівых спраў, якія турбуюць іх, а менавіта Хрыста, нашага Госпада».

Сёння мы даручаем Божай апецы ўсе нашыя сем’і, а асабліва тыя, у якіх бракуе гармоніі, згоды, узаемаразумення і любові. Безумоўна, Святая Сям’я сваім спакоем, згодай і гармоніяй абавязана прысутнасці ў ёй Хрыста. Нехта слушна заўважыў, што для сужэнскага шчасця патрэбны тры асобы: муж, жонка і Ісус-Бог.

Разважаючы над сціплай і простай штодзённай працай Святой Сям’і ў Назарэце, мы вучымся аднолькава цаніць кожную чалавечую працу, бачачы ў ёй не толькі крыніцу заробку, але перш за ўсё спосаб і прастору для рэалізацыі нашага хрысціянскага паклікання да служэння. Кожная сумленная і карысная прафесія для нас, хрысціянаў, становіцца нагодай праславіць Бога і паслужыць нашым бліжнім. Такім чынам мы зможам асвячаць кожны дзень і надаваць глыбокі непрамінальны сэнс нашым штодзённым справам і заняткам. Бо ўсё, што робіцца ў любові і з любоўю, набліжае і прыпадабняе нас да Бога, які з’яўляецца Крыніцай любові і прыкладам служэння.

Словамі псальміста просім Божае блаславенне на нашы сем’і: “Шчаслівыя ўсе, што баяцца Госпада, што ходзяць шляхамі Яго. Плады працы рук тваіх спажываць будзеш: шчаслівы ты, і добра табе будзе. Жонка твая быццам пладавіты куст вінаградны ў зацішшы дому твайго; сыны твае як аліўныя парасткі вакол стала твайго. Так будзе блаславёны той, хто баіцца Госпада. Хай блаславіць цябе Госпад з Сыёну і дасць, каб ты бачыў дабрабыт Ерусаліму праз усе дні жыцця твайго; і каб ты бачыў сыноў тваіх сыноў. Мір Ізраілю!” (Пс. 128)

Ул. Багдан Дзюрах