Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

 21 лістапада – свята Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэтае свята належыць да 12-ці вялік…

*

21 лістапада – свята Увядзення ў храм Найсвяцейшай Багародзіцы. Гэтае свята належыць да 12-ці вялікіх святаў Усходняй Царквы

У гэты дзень Царква святкуе прывядзенне трохгадовай Марыі для жыцця пры Ерусалімскім храме. Звесткі пра падзею Увядзення, якіх няма ў Святым Пісанні, Царква найперш чэрпае з апакрыфічнага тэксту, вядомага пад назвай «Протаевангелле Якуба».

Апокрыф, напісаны ў сярэдзіне II ст., сведчыць, што маці Багародзіцы – Ганна – дала зарок, паводле якога, нарадзіўшы дзіця, яна прысвяціць яго служэнню Богу. Таму калі Марыі споўнілася тры гады, бацькі прывялі дзяўчынку на служэнне пры Ерусалімскім храме.

Традыцыя, калі жанчыны жылі і працавалі пры храме, хоць і не апісана ў Святым Пісанні, вядомая з габрэйскай крыніцы I ст. пад назвай «Апакаліпсіс Баруха». Пазнейшая яўрэйская традыцыя таксама сугучная з гэтым. Аргументам на карысць таго, што Багародзіца выхоўвалася пры храме, можа служыць песня Марыі «Велічае душа мая Госпада», перададзеная нам праз евангеліста Луку. Гэтая песня раскрывае глыбокія веды Марыі аб габрэйскай малітоўнай традыцыі, якую маладая дзяўчына магла набыць у храме.

Падзея Увядзення, хоць і была вядомая сярод вернікаў і абмяркоўвалася Айцамі Царквы, не адразу стала асобным святам. Магчыма, штуршком да выдзялення Увядзення ў асобнае свята стала з’яўленне ў VII ст. першага пашыранага жыція Найсвяцейшай Багародзіцы, укладзенага на аснове некалькіх апокрыфаў.

Упэўнена можна казаць пра асобнае свята толькі з VIII ст. Аб гэтым сведчаць пропаведзі Германа, патрыярха Канстанцінопальскага (+740). У Ерусаліме Увядзенне пачынаюць святкаваць 21 лістапада, на наступны дзень пасля асвячэння храма Багародзіцы, які стаяў побач з руінамі Ерусалімскага храма. Гэтая дата святкавання стала агульнай для большасці Усходніх Цэркваў і застаецца такой дагэтуль.

Свята Увядзення шырока вядома на хрысціянскім Усходзе з IX ст. З гэтага ж часу да нас дайшлі першыя іконы падзеі Увядзення. Паходзяць яны з Кападокіі.

У цэнтры літургічнага святкавання – вобраз Багародзіцы, якую ўводзяць у Святая Святых Храма. Святая Святых – гэта месца, у якое раз у год заходзіў толькі першасвятар, таму гэты вобраз мае перш за ўсё багаслоўскае значэнне, а не гістарычнае.

У Святая Святых павінен быў захоўвацца Каўчэг Запавету, праз які Бог паказваў сваю прысутнасць сярод народу Ізраіля. Але ў часы Багародзіцы Святая Святых храма было цалкам пустым, паколькі каўчэг быў страчаны падчас Вавілонскага выгнання.

Увядзенне Багародзіцы ў Святая Святых азначае, што для хрысціянаў Марыя стала Новым Каўчэгам, праз які адбылося з’яўленне Бога.