Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

#НасустрачРаству. Бэтлеем – месца нараджэння Збаўцы“І ты, Бэтлеем, зямля Юдава, ніякім чынам не менш…

*

#НасустрачРаству. Бэтлеем – месца нараджэння Збаўцы

“І ты, Бэтлеем, зямля Юдава, ніякім чынам не меншая між княствамі Юдавымі, бо з цябе для Мяне выйдзе Правадыр, Які будзе валадарыць Маім народам Ізраілем” (Мц. 2, 6).

Гэта другое старазапаветнае прароцтва, якое цытуе евангеліст Мацвей, належыць Міхею, сучасніку Ісаі (гл. Міх. 5, 1-3).

Госпад за стагоддзі таму выбраў маленькі Бэтлеем, паселішча на ўскраіне Ерусаліма, месцам Свайго нараджэння ў целе. На гэтым месцы спачыў замілаваны позірк Бога, над ім спынілася ясная зорка і Анёл з неба абвясціў радасную вестку аб збаўленні ўсяму чалавецтву: «Не бойцеся, вось, абвяшчаю вам радасць вялікую, якая будзе ўсім людзям: сёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда. Такі вось вам знак: знойдзеце Дзіцятка, спавітае ў пялёнкі і пакладзенае ў яслях» (Лк. 2, 10-12).

Знамянальна: Госпад Ісус нараджаецца не ў сталіцы, «не ў каралеўскіх пакоях», але на ўскраіне, на перыферыі, дзе не чуваць гарадской мітусні і шуму, там, дзе цішыня і спакой настолькі вялікія, што можна нават чуць голас анёлаў! Як жа часта свецкая мітусня і шум заглушаюць у нас голас Божы! Як цяжка нам бывае ўлавіць сярод тысяч гукаў і паведамленняў гэтае адзінае, што нам дасылае неба! Нам трэба мець свой маленькі Бэтлеем, месца спакою, утульнасці і цішыні, дзе мы можам пабыць сам-насам з нашым Богам і вучыцца разумець Яго таямнічую мову, якой Ён прамаўляе да нас на працягу ўсяго нашага жыцця.

Сапраўды, вельмі часта мы не разумеем, як дзейнічае Бог, паколькі Божы спосаб дзеяння часта не адпавядае нашым чаканням або не ўпісваецца ў нашыя вузкія межы ўяўленняў ці стэрэатыпы! Аднак Бог нараджаецца ў Бэтлееме і тым самым зноў разбурае ўсе чалавечыя схемы і разлікі, прымушаючы нас з пакораю вызнаць і прыняць, што “Яго намеры — не нашы намеры, і нашы дарогі — не Яго дарогі” (гл. Іс. 55, 8 ).

Акрамя таго, Сваім нараджэннем у Бэтлееме Госпад дасылае знак надзеі ўсім тым, хто адчувае сябе ці сапраўды знаходзіцца на ўзбочыне грамадскага жыцця, пазбаўлены перспектыў, абмежаваны ў магчымасцях росту і развіцця, усім тым, хто лічыць, – часам памылкова – што іншыя маюць большыя магчымасці, лепшыя нагоды, больш выгаднае становішча для рэалізацыі патэнцыялу, які Творца заклаў у іх жыццё.

Госпад у Сваім Провідзе Сваю ўвагу і Свае крокі скіроўвае менавіта туды – на перыферыю, а ўсім знявераным і кожнаму з нас нібы кажа вуснамі свайго прарока Міхея: “Не старайся параўноўвайце сябе з іншымі, бо ты ўнікальны і непаўторны. Павер: ты нічым не меншы за іншых, Я ўклаў у цябе бязмежныя гарызонты і вялікія, сапраўды Божыя перспектывы. Прымі Мяне да сябе, і са Мною атрымаеш усё: збаўленне, радасць, паўнату жыцця».

Малітва: Госпадзе і Божа мой! Навучы мяне ў свеце, дзе пануе жаданне славы, пошукі велічы, пагоня за прэстыжам, захоўваць спакой духа і душэўны мір. Навучы мяне з удзячнасцю прымаць сябе такім, які я ёсць, не выхваляючыся сваімі дарамі і не знеахвочваючыся слабасцямі і абмежаваннямі, якія я так часта бачу ў сабе. Скажу словамі Псалмапеўца: «Усе крыніцы мае ў Табе» (Пс. 87, 7). Цябе адзінага жадаю! Зрабі мяне для Сябе ўтульным і гасцінным Бэтлеемам, дзе Ты знойдзеш свой прытулак, а я атрымаю ад Цябе паўнату жыцця. Амін.

Ул. Багдан Дзюрах