Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…

Каб заахвоціць нас да навяртання, да руху-дзеяння насустрач, каб запрасіць нас у дарогу да паглыблен…

*

Каб заахвоціць нас да навяртання, да руху-дзеяння насустрач, каб запрасіць нас у дарогу да паглыблення нашага духоўнага жыцця, Госпад у сваім Провідзе можа выкарыстаць зусім нечаканыя абставіны, якія падштурхнуць нас да роздуму, зададуць нам, магчыма, нязручныя пытанні і паклічуць нас у дарогу, да перамены, да навяртання.

У якасці прыкладу такога Божага запрашэння ў дарогу можна назваць сучасную пандэмію каранавіруснай інфекцыі, якая выклікала вялікую трывогу і замяшанне ва ўсім свеце. Вядомы чэшскі душпастыр і філосаф-дысідэнт Томаш Галік, разважаючы над доляй Царквы ў тыя цяжкія часы, пісаў наступнае: «Магчыма, гэты час пустуючых будынкаў храмаў сімвалічна выяўляе прыхаваную пустэчу цэркваў і іх верагодную будучыню, нягледзячы на ​​тое, што яны робяць сур’ёзныя спробы паказаць свету цалкам іншае аблічча хрысціянства. Мы зашмат думалі пра навяртанне свету і замала – пра навяртанне саміх сябе: не пра простае ўдасканаленне, а пра радыкальны пераход ад статычнага «быцця хрысціянамі» да дынамічнага «станаўлення хрысціянамі»… Магчыма, нам варта было б успрымаць цяперашняе ўстрыманне ад рэлігійных службаў і дзейнасці Царквы як кайрас (міласцівы час Божага наведвання), як нагоду спыніцца і паглыбіцца ў грунтоўныя роздумы перад Богам і з Богам. Я перакананы, што надышоў час падумаць над тым, як працягнуць шлях аднаўлення, якое Папа Францішак лічыць такім неабходным: не спрабаваць павярнуцца да свету, якога ўжо больш не існуе, ані не пакладацца на знешнія структурныя рэформы, а лепш пачаць шлях да сэрца Евангелля, «падарожжа ў глыбіню».

Малітва: О Госпадзе, што клічаш нас у дарогу – да паўнаты жыцця, да сустрэчы з Табою. Дай нам адкрытае і чуйнае сэрца, якое будзе здольнае разумець Тваю мову і Твае знакі. Пашлі нам мудрасць з нябёсаў, каб распазнаць час Твайго наведвання. Навучы нас не баяцца выходзіць за межы ўласнага камфорту і ісці за Тваім голасам, каб стаць жывымі сведкамі Твайго нараджэння ў цяперашнім свеце — у нас і праз нас. Амін.

Ул. Багдан Дзюрах