Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

 30 лістапада Царква адзначае свята св. апостала Андрэя Першазванага. Апостал Андрэй паходзіў з Бэтс…

*

30 лістапада Царква адзначае свята св. апостала Андрэя Першазванага.

Апостал Андрэй паходзіў з Бэтсаіды, горада на паўночным беразе Галілейскага мора. Братам Андрэя быў Сымон Пётр. Іхняга бацьку звалі Ян або Ёна. Абодва брата актыўна займаліся рыбалоўствам і жылі ў Капернауме.

Андрэй быў адным з двух вучняў Яна Хрысціцеля, якія сталі паслядоўнікамі Ісуса. Будучы апостал адразу вызнаў апошняга Месіяй і прывёў свайго брата Сымона да Хрыста. На падставе гэтага згадвання ў Евангеллі ад Яна візантыйская традыцыя называе Андрэя protokletos, гэта значыць Першазваным. І сапраўды, Андрэй ад пачатку быў адным з найбліжэйшых вучняў Хрыста. Ва ўсіх евангельскіх спісах дванаццаці апосталаў ён згадваецца ў першай чацвёрцы.

Пасля Узнясення Хрыста Андрэй разам з іншымі апосталамі знаходзіўся ў Ерусаліме аж да Зыходу Святога Духа. Аднак далей Святое Пісанне нічога не паведамляе пра яго. Дзеі Апосталаў сканцэнтраваны на постацях Пятра і Паўла, а пасланні Андрэя, нават калі і існавалі, не захаваліся і не атрымалі значнага распаўсюджвання ў Царкве. Таму пра далейшы шлях святога мала што вядома. Рыгор Назіянскі і Еранім Стрыдонскі сцвярджалі, што Першазваны прапаведаваў у Грэцыі. Арыген пісаў пра падарожжа святога Андрэя ў Скіфію. Большасць жыцій і апокрыфаў сыходзяцца ў адным — абставінах смерці апостала. Андрэй Першазваны быў укрыжаваны ў Патрах, грэчаскім горадзе на беразе Патраскага заліва.

Як адзначаюць багасловы, хаця Калядны пост і называецца Піліпаўскім, паколькі ён пачынаецца ад свята апостала Піліпа (за сорак дзён да свята Нараджэння Хрыстова), усё ж правільней было б называць яго Андрэеўскім, паколькі літургічна свята святога Андрэя адкрывае калядную тэматыку ў богаслужэннях. Вершапесні Вячэрні гэтага свята недвухсэнсоўна ўказваюць нам на сувязь з Нараджэннем Хрыстовым. Ад свята апостала Андрэя пачынаецца таксама традыцыя спеваў вершапесняў Перадсвяцця Раства пры завяршэнні кожнай больш важнай літургічнай песнетворчасці.

Калі з’явілася ў целе ззянне славы Айца, каб у міласэрнасці сваёй збавіць род людскі, ты, слаўны апостале, навучаны прапаведаваннем прадвесніка, першы прыйшоў да Яго. Розум твой быў прасветлены дасканалым праменяваннем Ягонага Боства, і ты стаўся прапаведнікам і апосталам Хрыста Бога нашага. Малі Яго цяпер за збаўленне і прасвятленне душаў нашых.

Калі Ўсесвятое Слова, Крыніца ўсяго святога, прыняло цела, каб даць жыццё і збаўленне тым, што на зямлі, ты, мудры, навучаны прадвеснікам, пайшоў за Ім, і брату твайму абвясціў Бога нашага. Малі Яго цяпер за збаўленне і прасвятленне душаў нашых.

Аўтар: Даніла Стацэнка